Перайсці да зместу

Баявік (кінажанр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Баяві́к, э́кшан-фільм[1] (англ.: action movie, літар. фільм дзеяння) — жанр кінематографа, у якім асноўная ўвага надаецца гвалту: перастрэлкам, бойкам, пагоням і т. п. Большасць баевікоў ілюструюць вядомы тэзіс «дабро павінна быць з кулакамі». Экшан-фільмы часта маюць высокі бюджэт, багаты на каскадзёрскія трукі і спецэфекты. Лічыцца, што папулярызацыя т. з. «эстэтыкі гвалту» шмат у чым абавязана такім стужкам. Фільмы гэтага жанру часцяком не маюць складанага сюжэта, галоўны герой звычайна сутыкаецца са злом у самай відавочнай яго праяве: тэрарызм, выкраданне, забойства, карупцыя, несправядлівасць (з пункту гледжання галоўнага героя). Не знаходзячы іншага выхаду, галоўны герой вырашае звярнуцца да гвалту. У выніку знішчэнню часцяком падвяргаюцца дзясяткі, а часам і сотні адмоўных персанажаў. Часцей за ўсё баевікі сканчаюцца хэпі-эндам. Большасць баевікоў не рэкамендавана да прагляду падлеткам да 16 гадоў.

Некаторыя фільмы-баевікі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя акцёры баявікоў

[правіць | правіць зыходнік]
Сільвестэр Сталонэ.
  1. Таксама сустракаюцца формы «экшн-фільм» і «экшэн-фільм». Дадзеная форма падаецца згодна з логікай беларускай фаналогіі і Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя. Устаўная галосная павінна перадавацца ў мэтах скланення назоўніка.