Белы колер
Выгляд
Белы | |
---|---|
HEX | FFFFFF |
RGB¹ (r, g, b) | (255, 255, 255) |
CMYK (c, m, y, k) | (0, 0, 0, 0) |
HSV² (h, s, v) | (0°, 0%, 100%) |
|
Белы колер — гэта так званы ахраматычны колер (нараўне з чорным і адценнямі шэрага). Святло з крыніцы, выпускалага раўнамернае для ўсіх даўжынь хваль бачнага спектру — электрамагнітнае выпраменьванне, выклікае пры трапленні на сятчатку здаровага вока адчуванне белага колеру.
Адытыўны сінтэз колеру, у сувязі з асаблівасцю зроку, дазваляе атрымліваць белы колер змешваннем чырвонага, зялёнага і сіняга — спектральных колераў, што ўжываецца, напрыклад, у кінескопах.
Для выпадку субтрактыўнага сінтэзу колеру, белы з'яўляецца пачатковым колерам, «фонам». Напрыклад, колерам паперы пры друку на друкарцы.
Белы колер мае найвышэйшую яркасць, адценне — 0.
Гісторыя і этнаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Белая Русь — адна з назваў Беларусі.
- У культуры некаторых краін Міжземнамор'я і Індыі белы — колер жаласць, у культуры большасці краін Захаду — знак чысціні.
- Белае духавенства ў праваслаўі.
- Белы — традыцыйны колер вясельнай сукенкі ў Еўрапейскіх краінах і ў Японіі. Белая сукенка лічыцца знакам чысціні і нявіннасці
- Белы сцяг — міжнародны знак капітуляцыі або перамір'я.
- Белы танец — танец, на якім дамы запрашаюць кавалераў.
- Белы чалавек — так часта завуць прадстаўніка еўрапеоіднай расы прадстаўнікі іншых рас.
- Белы квіток — жаргонная назва даведкі, атрымоўванай хворым, якая сведчыць аб парушэннях псіхікі ў хворага.
- Белая гарачка — стан моцнага алкагольнага ап'янення, выклікалага з'яўленне галюцынацый.