Бокс
Бокс, бокса (ад англ.: box, літаральна «каробка», to box, літаральна «біцца на рынзе, баксіраваць»[1]) — кантактны від спорту, адзінаборства, у якім спартсмены наносяць адзін адному ўдары кулакамі ў адмысловых пальчатках. Рэферы кантралюе бой, які доўжыцца ад 3 да 12 раўндаў. Перамога прысвойваецца ў выпадку, калі супернік збіты з ног і не можа падняцца на працягу дзесяці секунд (накаўт) або калі ён атрымаў траўму, якая не дазваляе працягваць бой (тэхнічны накаўт). Калі пасля ўстаноўленай колькасці раўндаў паядынак не быў спынены, то пераможца вызначаецца ацэнкамі суддзяў.
Арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Тэхніка
[правіць | правіць зыходнік]Стойка
[правіць | правіць зыходнік]Стойка — гэта найбольш зручнае размяшчэнне цела для нанясення ўдару або ўчынення ахоўных дзеянняў. Сучасная стойка баксёра моцна адрозніваецца ад той, што выкарыстоўвалася ў XIX і пачатку XX стагоддзя.
Пры левабаковай стойцы левая нага баксёра знаходзіцца наперадзе. Правая нага размешчана на адзін крок ззаду і на паўкрок направа. Ногі злёгку сагнутыя ў каленах, вага цела амаль раўнамерна размеркавана на абедзве нагі, але трохі больш нагружаная правая. Левая, сагнутая ў локці рука, вынесена перад тулавам, пры гэтым локаць апушчаны, левы кулак знаходзіцца прыкладна на ўзроўні плечавага сустава. Правая рука таксама сагнутая ў локці, і правы кулак знаходзіцца справа ў падбародка і павернуты ўнутр.
Правабаковая стойка — адлюстраванне левабаковай; ў ёй выконваюцца тыя ж прынцыпы, толькі спераду знаходзяцца правая рука і правая нага.
Трэцяя разнавіднасць стойкі — франтальная. Яна выкарыстоўваецца ў блізкім баі.
Стойкі могуць трохі адрознівацца ў залежнасці ад целаскладу байца і яго манеры весці бой. Засвоіўшы тыпавую стойку дасведчаны баксёр можа выпрацаваць уласную. Некаторыя баксёры, напрыклад, аддаюць перавагу трымаць абедзве рукі на ўзроўні галавы, аднак пры гэтым узнікае пагроза ўдараў па корпусе.
Стойкі могуць падзеляцца па ступені групоўкі на адкрытыя і закрытыя і па вышыні ўздыму агульнага цэнтра цяжасці на высокія і нізкія.
Удары
[правіць | правіць зыходнік]Постаці бокса
[правіць | правіць зыходнік]- Махамед Алі
- Айрэн Барклі
- Мікалай Валуеў
- Джо Ганс
- Джэймс Джэй Джэфрыс
- Джэк Дэмпсі
- Віталь Клічко
- Уладзімір Клічко
- Джэйк Ламота
- Ленакс Льюіс
- Рокі Марчыяна
- Жан-Марк Мормек
- Джэймс Мэйс
- Аляксандр Паветкін
- Флойд Патэрсан
- Джон Руіс
- Майк Тайсан
- Джын Тані
- Джэймс Тоні
- Джордж Форман
- Джо Фрэйзер
- Марвін Харт
- Лары Холмс
- Марка Хук
- Дэвід Хэй
- Хуліа Сесар Чавес
- Эзард Чарлз
- Макс Шмелінг
Трохразовыя алімпійскія чэмпіёны
[правіць | правіць зыходнік]Постаці беларускага бокса
[правіць | правіць зыходнік]- Магамед Арыпгаджыеў
- Віктар Валер’евіч Зуеў
- Сяргей Пятровіч Ляховіч
- Хаважы Хацыгаў
- Віталь Мікалаевіч Шкраба
- Вячаслаў Яўгенавіч Яноўскі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.242
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускае грамадскае аб’яднанне прафесійнага бокса. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (24.05.1993). Афіцыйны сайт Архівавана 11 верасня 2011.
- РГА «Беларуская Федэрацыя Прафесійнага Бокса». Заснавана 14.01.1993
- vRINGe.com — Інтэрнэт-часопіс пра боксе (навіны, відэа і аналітыка)
- Знакамітыя баксёры Архівавана 23 жніўня 2011.