Перайсці да зместу

Васіль Васільевіч Лявонцьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васільевіч Лявонцьеў
руск.: Васи́лий Лео́нтьев
Дата нараджэння 5 жніўня 1906(1906-08-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1999(1999-02-05)[2][3][…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Estelle Marks[d]
Дзеці Svetlana Alpers[d]
Род дзейнасці эканаміст, статыстык, педагог
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ladislaus Bortkiewicz[d][5] і Вернер Зомбарт[6]
Вядомыя вучні Пол Энтані Самуэльсан
Член у
Узнагароды
Сайт wassily.leontief.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Васільевіч Лявонцьеў (5 жніўня 1905, Мюнхен — 5 лютага 1999, Нью-Ёрк) — амерыканскі эканаміст расійскага паходжання, стваральнік тэорыі міжгаліновага аналізу, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1973) «за развіццё метаду „выдаткі-выпуск“ і за яго прымяненне да важных эканамічных праблем».

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1925 годзе. 3 1931 года прафесар эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Ёркскага ўніверсітэтаў.

Член Нацыянальнай Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны член Расійскай АН.

В. Лявонцьеў распрацаваў метад эканоміка-матэматычнага аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусветнай эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977).

У гонар В. Лявонцьева названы шэраг эканамічных з'яў — напрыклад, мадэль Лявонцьева і парадокс Лявонцьева.

Зноскі

  1. nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
  2. а б Wassily W. Leontief // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wassily Leontief // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д е ё ж Guggenheim Fellows database
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 5 верасня 2018.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. а б NNDB — 2002.
  8. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.