Ваўчыная пячора
Выгляд
Ваўчыная пячора | |
---|---|
фінск.: Susiluola | |
Каардынаты: 62°18,18′ пн. ш. 21°39,76′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Фінляндыя |
Ваўчыная пячора (фінск.: Susiluola) знаходзіцца ў Фінляндыі недалёка ад горада Крысційнанкаўпункі ў правінцыі Правінцыя Астработнія , на беразе ракі Карыйокі. Унікальная тым, што ў час апошняга ледавіковага перыяду была схаваная тоўшчай ледніка і знаходзілася ніжэй за ўзровень мора. У 1996 г. пры раскопках выяўлены каменныя прылады працы і іншыя сляды магчымай чалавечай дзейнасці узростам 120 000 гадоў.
Пячора
[правіць | правіць зыходнік]Плошча пячоры 400 квадратных метраў. Уяўляе сабой гарызантальную шчыліну ў скале і вельмі старажытная. Узровень мора ў розныя гістарычныя перыяды ўтварыў на дне пячоры 6 асадкавых слаёў. Узрост самых старых некалькі сотняў тысяч гадоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Susiluola Архівавана 20 ліпеня 2011.