Вуглэгірск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вуглэгі́рск (укр.: Вуглегі́рськ; да 1958 года — пасёлак Хацэпэ́ціўка) — горад раённага значэння ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці Украіны. Да 11 снежня 2014 года быў падпарадкаваны Янакіеўскаму гарадскому савету горада Янакіевэ. Вуглэгірскаму гарадскому савету падпарадкоўваюцца: г. Вуглэгірск, пас. Булавынэ, пас. Грознэ, пас. Каютынэ, пас. Красны Пахар, пас. Савеліўка. Уваходзіць у Горліўска-Янакіеўскую агламерацыю.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2001 год колькасць насельніцтва складала 10309 жыхароў, на пачатак 2011 года — 8226 чалавек.[1] Паводле даных перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 10693 чалавека, з іх 40,10 % назвалі роднай мову украінскую, 58,94 % — рускую, 0,50 % — беларускую, 0,04 % — цыганскую і малдаўскую, 0,03 % — армянскую і грэчаскую, 0,02 % — балгарскую, 0,01 % — румынскую[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1879 год, калі была адкрыта чыгуначная станцыя Хацэпэціўка. Аднак Хацэпэціўка ўпершыню была пазначана на расійскіх картах 1863 года. Краязнаўцы называюць годам заснавання Хацэпэціўкі — 1861 год[3]. Першае паселішча было заснавана братамі Пятром і Цімафеем — беглымі прыгоннымі з сяла Дзііўка Екацярынаслаўскай губерні.
У 1958 годзе горад артымаў сучасную назву. У 2014 годзе Вуглэгірск перападпарадкаваны Артэміўскаму раёну[4].
12 жніўня 2014 года горад у ходзе антытэрарыстычнай аперацыі вызвалены ад прарасійскіх сепаратыстаў украінскімі войскамі[5][6]. Пры адступленні сепаратысты нанеслі значны ўрон інфраструктуры горада[7], у прыватнасці, узарвалі аўтамабільны мост[8].
18 студзеня 2015 года сепаратысты абстралялі Вуглэгірск, загінула двое дзяцей, адно дзіця шпіталізаваны з раненнямі[9].
29 студзеня 2015 года войскі ДНР пачалі штурм горада, які стаў адным з этапаў стварэння Дэбальцэўскага катла[10]. 30 студзеня войска ДНР паведамілі пра ўзяцце горада[11]. Украінскі бок гэты факт абверг[12]. 31 студзеня ўвечары ўкраінскія вайскоўцы пачалі контратаку супраць сепаратыстаў у Вуглэгірску[13]. Былі без страт дэблакаваны больш за 70 сілавікоў, сярод іх - 39 байцоў роты міліцыі спецпрызначэння «Свіцязь» і 34 ваеннаслужачых Узброеных Сіл Украіны[14]. Пасля двух тыдняў бесперапынных абстрэлаў 4 лютага жыхары Вуглэгірска масава пачалі пакідаць горад[15]. 1 лютага ішлі бязлітасныя баі ў горадзе. Падчас баёў горад падвергся масаваму абстрэлу, у выніку чаго быў значна разбураны[16].
4 лютага ўкраінскія ваенныя правялі масавую эвакуацыю жыхароў Вуглэгірска, удалося вывезці каля 1100 жыхароў. 5 лютага праводзіўся абход гарадскіх раёнаў у пошуках людзей, якія не змаглі выехаць[17].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць горада прадстаўлена здабычай вуглю (Шахта «Вуглэгірская» ГХК «Арджанікідзэвугаль» — найбуйнейшая ў холдынгу) і яго ўзбагачэннем (ЦУФ «Вуглэгірская»). У наш час не функцыянуюць.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вуглэгірскі тралейбус працуе з 8 ліпеня 1982 года і мае два маршруты:
- 1 Шахта «Вуглэгірская» — Чыгуначны вакзал — працуе
- 2 Шахта «Вуглэгірская» — пасёлак Гагарына — са снежня 2011 ідзе як: Шахта «Вуглэгірская» — пасёлак Гагарына — Чыгуначны вакзал — Шахта «Вуглэгірская», без нумара маршруту.
У сувязі з пашкоджаннем кантактнай сеткі ў выніку баявых дзеянняў з 12 жніўня 2014 не працуюць. З 10 лістапада 1958 года па 28 чэрвеня 1980 года ў горадзе эксплуатаваўся трамвай.
Міжгародныя перавозкі забяспечваюцца транзітнымі аўтобусамі, якія едуць па трасе Данецк — Луганск, якая праходзіць праз увесь горад. Існуе рэгулярнае аўтобуснае паведамленне з гарадамі Янакіевэ (маршрут № 21), Дэбальцэвэ (маршрут № 22) і Горліўка (маршрут № 85).
У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Вуглэгірск, якая злучае чыгуначныя вузлы Дэбальцэвэ і Горліўка.
Сацыяльная сфера
[правіць | правіць зыходнік]2 школы, дзіцячы дом, 4 дзіцячыя сады, бібліятэка, стадыён «Шахтар», цэнтр культуры і адпачынку, паліклініка.
Зноскі
- ↑ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2011 року, Київ-2011 (doc) Архівавана 10 кастрычніка 2012.
- ↑ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua Архівавана 31 ліпеня 2014.
- ↑ Рождение Хацепетовки. Е.Чаленко Архівавана 2 красавіка 2013.
- ↑ Про зміни в адміністративно-територіальному устрої Донецької області.
- ↑ Вуглегірськ під контролем українських військових, — Лисенко
- ↑ Сили АТО майже повністю заблокували Горлівку
- ↑ Відходячи з Вуглегірська, терористи застосовували тактику спаленої землі, — прес-центр АТО
- ↑ У Вуглегірську бойовики підірвали автомобільний міст
- ↑ Терористи обстріляли Вуглегірськ. Загинуло двоє дітей
- ↑ Зводка з Данбаса: войскі ДНР штурмуюць Вуглэгірск (абноўлена) Архівавана 1 лютага 2015.
- ↑ Зводка ваенных падзей у Наваросіі за 30.01.2015 Архівавана 6 лютага 2015.
- ↑ Мінабароны аспрэчыла інфармацыю пра захоп баявікамі часткі Дэбальцэвэ
- ↑ Українські силовики пішли на штурм в районі Дебальцевського плацдарму, — Семенченко
- ↑ У Вуглегірську без втрат з «оточення» витягли понад 70 бійців
- ↑ Жителі Вуглегірська масово полишають місто пішки
- ↑ Брыфінг афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі А. К. Лукашэвіча, 5 лютага 2015 года
- ↑ З Вуглегірська евакуювали 1100 мирних жителів
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуглэгірск