Вулкан
Выгляд
Вулка́н (ад назвы вострава Вулкана) — геалагічная структура, якая ўзнікае пры выхадзе магмы на паверхню планеты (напрыклад, Зямлі). Усе суправаджальныя працэсы, якія ўзнікаюць пры выхадзе лавы на паверхню, называюць вулканізмам.
Вулканічная актыўнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вулканы на Зямлі падзяляюцца на:
- Актыўныя або дзеючыя, якія вывяргаліся ў гістарычны перыяд часу або на працягу галацэну (у апошнія 10 тысяч год). Актыўныя вулканы могуць лічыцца спячымі, але на іх яшчэ магчымы вывяржэнні.
- Неактыўныя або патухлыя, іх вывяржэнні малаверагодныя. Многія вулканы вывяргаліся больш 10 тысяч гадоў таму, але згубілі актыўнасць.
Асноўныя рэгіёны вулканічнай актыўнасці — Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Ява, Меланезія, Японскія астравы, Курыльскія астравы, Камчатка, Аляска, Алеуцкія астравы, Ісландыя, Атлантычны акіян.
На іншых планетах
[правіць | правіць зыходнік]Астрафізікі, у гістарычным канспекце, лічаць, што вулканічная актыўнасць, выкліканая, у сваю чаргу, прыліўным уздзеяннем іншых нябесных цел, можа спрыяць з’яўленню жыцця.