Віктар Андрэевіч Юшчанка
Віктар Андрэевіч Юшчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Віктор Андрійович Ющенко | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Янавіч Азараў (в. а., 2005) Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка (2005) Юрый Іванавіч Еханураў (2005—2006) Віктар Фёдаравіч Януковіч (2006—2007) Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка (2007—2010) |
||||||
Папярэднік | Леанід Данілавіч Кучма | ||||||
Пераемнік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Леанід Данілавіч Кучма | ||||||
Папярэднік | Валерый Паўлавіч Пуставойценка | ||||||
Пераемнік | Анатоль Кірылавіч Кінах | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вадзім Пятровіч Гецьман | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Сямёнавіч Стэльмах | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 лютага 1954[1] (70 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | укр.: Віктор Андрійович Ющенко | ||||||
Бацька | Андрэй Андрэевіч Юшчанка | ||||||
Маці | Варвара Цімафееўна Юшчанка | ||||||
Жонка |
1) Святлана Іванаўна Стальмах 2) Кацярына Міхайлаўна Юшчанка |
||||||
Дзеці |
сыны: Андрэй і Тарас дочкі: Віталіна, Сафія і Крысціна |
||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя |
1) КПСС (1977—1991) 2) НДП (1996—1999) 3) «Наша Украіна» (2005-2013) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Прафесія | эканаміст | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | капітан | ||||||
Камандаваў | Узброеныя сілы Украіны | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ві́ктар Андрэ́евіч Ю́шчанка (укр.: Віктор Андрійович Ющенко ⓘ; нар. 23 лютага 1954) — 3-i прэзідэнт Украіны (2005—2010). Былы прэм’ер-міністр Украіны (1999—2001), лідар палітычнага блоку «Наша Украіна», лідар «Аранжавай рэвалюцыі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Юшчанка нарадзіўся на поўначы Украіны ў Сумскай вобласці ў сям’і вясковых настаўнікаў. Па сканчэнні сярэдняй школы Юшчанка паступіў у Цярнопальскі фінансава-эканамічны інстытут, які скончыў у 1975 годзе па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік. Пасля гэтага працаваў калгасным бухгалтарам. Праз год ён ужо перайшоў на працу ў мясцовае аддзяленне Дзяржбанка СССР, адкуль яго перавялі ў Кіеў у 1985 годзе ў аддзел крэдытавання і фінансавання сельскай гаспадаркі.
У 1989 годзе Юшчанка стаў намеснікам старшыні праўлення «Аграпромбанка» (у 1990 годзе перайменаваны ў банк «Україна»).
У 1993 годзе, пасля атрымання Украінай незалежнасці, ён узначаліў Нацыянальны банк Украіны. Ён кіраваў увядзеннем нацыянальнай валюты, украінскай грыўны, што ўважаецца за немалую эканамічную перамогу. Таксама лічыцца, што менавіта дзякуючы Юшчанку ўкраінская грыўна не абвалілася падчас сусветнага фінансавага крызісу ў 1998 годзе.
У 1999 годзе Леанід Кучма прызначыў Віктара Юшчанку прэм’ер-міністрам Украіны, з ухвалы Міжнароднага валютнага фонду і іншых заходніх устаноў. Урад Юшчанкі атрымаў вотум недаверу ў 2001 годзе, пасля чаго ён заснаваў кааліцыю партый «Наша Украіна».
У 2004 годзе Віктар Юшчанка выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта. Прэзідэнцкая гонка была надзвычайна доўгая (тры туры) і поўная скандалаў. 5-6 верасня Віктар Юшчанка праўдападобна быў атручаны нейкімі хімічнымі рэчывамі, верагодна дыяксінамі (атручэнне моцна паўплывала на твар Віктара Юшчанкі). Ва ўпартай і працяглай барацьбе, у выніку трох галасаванняў (Вярхоўны суд Украіны загадаў правесці паўторнае галасаванне другога туру з прычыны фальсіфікацый) Віктар Юшчанка нарэшце перамог свайго супраціўніка — тагачаснага прэм’ер-міністра Віктара Януковіча. Перагаласаванне было прызначана пасля таго, як украінцы распачалі масавыя вулічныя акцыі пратэстаў на майдане Незалежнасці ў Кіеве і іншых гарадах. Гэтыя пратэсты атрымалі назву «Аранжавая рэвалюцыя».
10 студзеня 2005 года Цэнтральная выбарчая камісія Украіны абвясціла Віктара Юшчанку пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з выніковым пратаколам, Юшчанка набраў 51,99% галасоў, а ягоны супраціўнік Віктар Януковіч — 44,2% галасоў. За Юшчанку прагаласавалі ў 17 рэгіёнах Украіны і ў замежнай выбарчай акрузе. Януковіч здабыў большасць галасоў у 10 рэгіёнах краіны.
23 студзеня 2005 года Віктар Юшчанка заняў пасаду прэзідэнта Украіны. Адным з першых ягоных рашэнняў было прызначэнне на пасаду прэм’ер-міністра найбліжэйшай паплечніцы Юліі Цімашэнкі. У верасні 2005 года праз буйны скандал ў яго набліжэнні, адправіў ў адстаўку прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнку, Дзяржаўнага Сакратара Зінчанку і Сакратара Савета Нацыянальнай бяспекі і абароны Пятра Парашэнку. На парламенцкіх выбарах 2006 года яго блок «Наша Украіна» атрымаў 3 539 140 галасоў выбарцаў, або 13,95% (трэцяе месца). Гэта стала нечаканым паражэннем. Паводле вынікаў гэтых выбараў, спачатку кааліцыя фракцый, неабходная для фарміравання большасці, была створаная на базе Блоку Юліі Цімашэнкі, «Нашай Украіны» і Сацыялістычнай партыі. Але затым Сацыялістычная партыя ўвайшла ў кааліцыю з Партыяй рэгіёнаў і камуністамі. Юшчанка вымагаў ад свайго блоку ўвайсці ў гэтую кааліцыю, што частка дэпутатаў і зрабіла.
Дадатковая інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных сацыялагічных даследаванняў, давер да Віктара Юшчанкі за час яго прэзідэнцтва паменшыўся. Напрыклад, па выніках сацыялагічнага апытання кампаніі «Социс» і Інстытута стратэгічных даследаванняў у 2006 годзе яму давяралі 9,8 % рэспандэнтаў (падтрымалі бы яго кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах — 8,4 %).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wiktor Juschtschenko // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктор Андрійович Ющенко. Недержавні Таємниці. (аудіокнига) Харків, Фоліо. — 2014, 512 с. (укр.)
- Прэзідэнт 2010 — Сайт выбарчай кампаніі Юшчанкі Архівавана 1 лістапада 2009. (укр.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Андрэевіч Юшчанка
- Старонкі, якія ўжываюць пашырэнне Phonos
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Нэдрыгайліўскім раёне
- Кандыдаты эканамічных навук
- Эканамісты паводле алфавіта
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» (Ганаровы знак адрознення)
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Вітаўтаса Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры грузінскага ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
- Кавалеры Крыжа Прызнання
- Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
- Заслужаныя эканамісты Украіны
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
- Асобы
- Прэзідэнты Украіны
- Выпускнікі Цярнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта
- Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
- Палітыкі Украіны
- Прэм’ер-міністры Украіны
- Члены КПСС
- Члены партыі «Наша Украіна»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Палітыкі XX стагоддзя
- Пчаляры
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Старшыні Нацыянальнага банка Украіны
- Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне Львова
- Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля
- Ганаровыя грамадзяне Мукачэва
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
- Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
- Банкіры Украіны
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
- Члены СНБА Украіны