Вікіпедыя:Артыкул
Артыкул — старонка ў базе даных Вікіпедыі, якая ўтрымлівае энцыклапедычны змест.
Вызначэнне тэрміна «артыкул» у Вікіпедыі залежыць ад пункту гледжання. Не ўсе магчымыя вызначэнні з’яўляюцца дастаткова выразнымі і правільнымі.
Найбольш агульнае паняцце — старонка. Так называюцца пайменаваныя запісы ў базе даных Вікіпедыі. Назвы старонак адносяцца да розных прастораў. Усе артыкулы адносяцца да асноўнай прасторы назваў (называнай часам «прасторай артыкулаў»). Перасылкі і старонкі неадназначнасцей таксама сустракаюцца ў асноўнай прасторы, аднак да артыкулаў звычайна не адносяцца. Таксама да артыкулаў нельга аднесці старонкі з іншых прастораў назваў, вось некаторыя:
- Вікіпедыя: прастора назваў, у якой змешчаны старонкі Вікіпедыі пра яе працу.
- Размовы: прастора назваў, якая ўтрымлівае абмеркаванні, утрыманыя на гэтых старонках.
- Удзельнік: прастора назваў, якая змяшчае ўласныя старонкі ўдзельнікаў.
- Файл: прастора назваў, у якой змяшчаецца апісанне выяў, якія выкарыстоўваюцца ў Вікіпедыі.
З пункту гледжання правіл Вікіпедыі нарыхтоўкі артыкулаў (пачаткі артыкулаў) з’яўляюцца асобным выпадкам артыкулаў. Тэрмін «нарыхтоўка» апісвае не сутнасць аб’екта, а бягучы ўзровень яго якасці.
З пункту гледжання звязнасці
[правіць зыходнік]Артыкулам называюць звязаны паміж сабой тэкст, які мае загаловак з асноўнай прасторы назваў, змест якога адлюстроўвае агульнае значэнне яго загалоўка.
Старонкі неадназначнасцей апісваюць некалькі розных значэнняў тэрміна, а старонкі-перанакіраванні зусім не ўтрымліваюць звязнага тэксту. Яны не патрапляюць пад вызначэнне артыкула.
Адкрытыя і неэнцыклапедычныя спісы, такія, як спісы для каардынацыі працы, не могуць змяшчаць звязнага энцыклапедычнага тэксту (што адрознівае іх ад энцыклапедычных спісаў). Яны ўяўляюць сабой пэўны спосаб навігацыі па незавершаных раздзелах.
Даданне ў тэкстах артыкулаў спасылак на іншыя артыкулы патрэбна, а даданне спасылак на старонкі неадназначнасцей не заўсёды.
З пункту гледжання якасці
[правіць зыходнік]Артыкулы, рэкамендаваныя да чытання, як правіла, не павінны ўтрымліваць відавочных недахопаў. Для інфармавання пра недахопы ў Вікіпедыі прымяняюцца службовыя шаблоны, якія дадаюць артыкулы ў схаваныя катэгорыі, у тым ліку:
- {{няма крыніц}}
- {{тупіковы артыкул}}
- {{вікіфікаваць}}
- {{ізаляваны артыкул}}
і г.д.
На жаль, не ўсе наяўныя недахопы пазначаныя адпаведнымі шаблонамі.