Вікіпедыя:Правілы
|
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Правілы і рэкамендацыі Вікіпедыі распрацаваны супольнасцю для апісання перадавой практыкі, тлумачэння прынцыпаў вырашэння канфліктаў, для далейшай нашай мэты стварэння свабоднай, якаснай энцыклапедыі. Аднак, няма неабходнасці чытаць якія-небудзь правілы ці рэкамендацыі, каб пачаць рэдагаванне. Пяць слупоў з’яўляюцца папулярным рэзюмэ найбольш значных прынцыпаў.
Хоць Вікіпедыя звычайна не выкарыстоўвае жорсткіх правіл, правілы і рэкамендацыі Вікіпедыі апісваюць свае прынцыпы і ўзгодненыя перадавыя практыкі. Правілы з’яўляюцца стандартамі, якія ўсе ўдзельнікі звычайна павінны прытрымлівацца, а рэкамендацыі, як правіла, апісваюць практыкі для прытрымлівання пэўных стандартаў у канкрэтных сітуацыях. Правілы і рэкамендацыі заўсёды варта ўжываць з розумам і здаровым сэнсам.
Гэтая старонка вызначае стандарты супольнасці, звязаныя з арганізацыяй, жыццёвым цыклам, падтрыманнем і захаваннем правіл, рэкамендацый і звязаных з імі старонак.
Адступленне
[правіць зыходнік]Вікіпедыя кіруецца некамерцыйным фондам Вікімедыя, які пакідае за сабой пэўныя юрыдычныя правы. Тым не менш, як правіла, асобныя моўныя раздзелы кіруюцца сваёй унутранай супольнасцю. Правілы і рэкамендацыі закліканы адлюстроўваць кансэнсус супольнасці.
Прызначэнне
[правіць зыходнік]- Правілы маюць шырокае прызнанне сярод рэдактараў і апісваюць стандарты, якіх усе ўдзельнікі звычайна павінны прытрымлівацца. Спіс правіл пералічаны на старонцы Вікіпедыя:Спіс правіл і рэкамендацый.
- Рэкамендацыі ўтвараюць мноствы абраных практык, якія падтрымліваюцца на аснове кансэнсусу. Удзельнікі мусяць намагацца прытрымлівацца рэкамендацый, хоць яны мусяць рабіць гэта са здаровым глуздам, і ў незвычайных выпадках могуць рабіцца выключэнні. Спіс рэкамендацый пералічаны на старонцы Вікіпедыя:Спіс правіл і рэкамендацый.
- Эсэ з’яўляюцца меркаваннем (парадай, назіраннем) рэдактара або групы рэдактараў, для якіх не быў вызначаны шырокі кансэнсус. Яны не прызначаны для прызнання ўсёй супольнасцю і могуць быць створаны і запісаныя без дазволу. Калі аўтар не хоча, каб іншыя рэдагавалі эсэ, ці калі эсэ супярэчыць агульнапрынятаму кансэнсусу, то яго варта размяшчаць ва ўласнай прасторы.
Змест
[правіць зыходнік]Правілы і рэкамендацыі павінны адпавядаць прынцыпам:
- Быць зразумелымі. Пазбягайце экзатычных, квазі-прававых выразаў і жаргону. Будзьце простымі, недвухсэнсоўнымі і канкрэтнымі. Пазбягайце банальнасці і абагульнення. Не бойцеся сказаць удзельнікам наўпрост, што яны не павінны ці павінны рабіць нешта.
- Будзьце лаканічным, але не болей чым трэба. Шматслоўнасць не з’яўляецца надзейнай абаронай ад няправільнага тлумачэння. Прапускайце бескарысныя словы. Просты, кароткі змест можа быць больш ясным, чым няўдалыя прыклады. Зноскі і спасылкі на іншыя старонкі могуць быць выкарыстаны для далейшых тлумачэнняў.
- Падкрэсліце дух правіла. Чакайце ад удзельнікаў разумення асноўнага сэнсу. Калі дух правіла зразумелы, яго не трэба тлумачыць дадаткова.
- Падтрымлівайце тэму і пазбягайце празмернасці. Дакладна вызначыце мэту і вобласць у пачатку старонкі, бо шмат карыстальнікаў могуць проста паглядзець пачатак. Змест павінен знаходзіцца ў межах мэтаў правіла. Калі вобласць аднаго правіла ці рэкамендацыі перакрываецца з вобласцю іншага, трэба мінімізаваць празмернасці. Калі адно правіла адсылае да іншага правіла, то адсылка павінна быць кароткай, выразнай і яснай.
- Пазбягайце празмернай вікіфікацыі. Спасылкі на правілы, рэкамендацыі, эсэ і артыкулы варта выкарыстоўваць толькі тады, калі патрэбны тлумачэнне або кантэкст. Спасылкі на іншыя старонкі могуць ненаўмысна або наўмысна адцягнуць увагу на іх.
- Не супярэчце адзін аднаму. Меркаванне супольнасці не можа адначасова быць «А» і «не А». Калі відавочныя разыходжанні ўзнікаюць паміж старонкамі, аўтары ўсіх адпаведных старонак павінны абмеркаваць, як яны могуць найбольш дакладна адлюстроўваць актуальны пункт погляду супольнасці, і выправіць усе старонкі, каб адлюстраваць меркаванне супольнасці. Гэта абмеркаванне павінна весціся на адной старонцы, з запрашэннямі на гэтую старонку з розных старонак размоў іншых зацікаўленых; у адваротным выпадку праўкі могуць па-ранейшаму супярэчыць адна адной.
Правілы — не частка энцыклапедыі
[правіць зыходнік]У Вікіпедыі можа быць шмат правіл і рэкамендацый адносна энцыклапедычнага зместу. Гэтыя стандарты патрабуюць правяральнасці, нейтральнасці, ветлівасці і інш.
Правілы, рэкамендацыі і старонкі працэсу не з’яўляюцца часткай уласна энцыклапедыі. Такім чынам, яны наогул не павінны адпавядаць тым жа стандартам паводле зместа і афармлення, як артыкулы. Таму няма неабходнасці прад'яўляць аўтарытэтныя крыніцы для праверкі адміністрацыйных старонак Вікіпедыі, падаваць выразы ў правілах у нейтральнай форме. Замест гэтага, змест гэтых старонак кантралююцца шырокім кансэнсусам супольнасці, і стыль павінен падкрэсліць выразнасць, зразумеласць і карыснасць для іншых удзельнікаў.
На старонках правіл, тым не менш, неабходна выконваць юрыдычныя патрабаванні Вікіпедыі, а таксама быць ветлівымі. Напрыклад, удзельнікі не могуць парушаць аўтарскія правы ў любым месцы ў Вікіпедыі, таксама войны правак забаронены ўсюды, а не толькі ў энцыклапедычных артыкулах.
Жыццёвы цыкл
[правіць зыходнік]Многія з найбольш добра вядомых правіл і рэкамендацый былі распрацаваны на аснове прынцыпаў, якія былі прыняты ў якасці фундаментальных з моманту стварэння Вікіпедыі. Іншыя распрацаваны як рашэнні агульных праблем і войнаў правак. Правілы і рэкамендацыі рэдка усталёўваюцца без прэцэдэнту і заўсёды патрабуюць моцнай падтрымкі з боку супольнасці. Правілы і рэкамендацыі могуць быць створаны на аснове новых прапаноў, існых эсэ або рэкамендацый, а таксама рэарганізацыі актуальных правіл і рэкамендацый шляхам падзелу або зліцця.
Эсэ могуць быць створаны шляхам напісання з прастаноўкай шаблона {{Эсэ}}.
Прапановы правіл і рэкамендацый дадаюцца ў катэгорыю Катэгорыя:Вікіпедыя:Прапановы правіл і рэкамендацый, адхіленыя прапановы — у катэгорыю Катэгорыя:Вікіпедыя:Адхіленыя прапановы правіл і рэкамендацый. Усе ўдзельнікі запрашаюцца да іх змянення і каментавання.
Прапановы правіл
[правіць зыходнік]Прапановы правіл і рэкамендацый павінны прайсці абмеркаванне і атрымаць кансэнсус супольнасці, каб быць прынятымі ў якасці правіл ці рэкамендацый. Даданне шаблона {{Правіла}} без патрэбнага кансэнсусу не азначае што старонка з’яўляецца правілам, нават калі яна абагульняе ці паўтарае правілы. Звычайна новыя правілы і рэкамендацыі фармалізуюць усталяваныя практыкі і кансэнсус, радзей уносяць змены ў распрацаванае раней.
Вылучэнне прапаноў
[правіць зыходнік]На першым кроку напішыце найлепшую прапанову, якую можаце. Аўтары могуць папрасіць першапачатковы водгук на Форуме, больш падрабязна можна дамовіцца аб тонкіх момантах і неабходнасці прыняцця правіла, правёўшы апытанне на старонцы Вікіпедыя:Апытанні. Заўвагі да прапановы абмяркоўваюцца на яе старонцы размоў. Важна ўлічыць заўвагі іншых удзельнікаў і ўлічыць іх у прапанове. Кансэнсус атрымоўваецца пры шырокім абмеркаванні з многімі ўдзельнікамі.
Калі прапанова будзе добра прапрацаванай, абмеркаванай і ўзгодненай з колам зацікаўленых удзельнікаў, можна пачынаць абмеркаванне яе зацвярджэння. Для гэтага дадаецца новы радок на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл, і ствараецца яе падстаронка, дзе вядзецца абмеркаванне прыняцця правіла або рэкамендацыі. На гэтай старонцы можна даць шырокае тлумачэнне і экскурс, чаму правіла ці рэкамендацыю варта зацвердзіць. На старонцы планаванага правіла ставіцца шаблон {{Планаванае правіла}} або {{Планаваная рэкамендацыя}}, што дазваляе правільна катэгарызаваць старонку. Звычайна аб пачатку зацвярджэння робіцца аб’ява на Форуме, таксама могуць быць асабіста запрошаны зацікаўленыя ўдзельнікі.
Удзельнікі мусяць рэагаваць на прапановы такім чынам, каб дапамагчы вызначыцца і пабудаваць кансэнсус. Растлумачце свае думкі, задавайце пытанні, выказвайце зацікаўленасць; усе віды канструктыўнай актыўнасці вітаюцца. Многія рэдактары пачынаюць свой адказ з выдзялення паўтлустым шрыфтам і галасамі падтрымкі або непадтрымкі, каб зрабіць агульную ацэнку сітуацыі больш простай. Удзельнікі мусяць падпісваць свае адказы.
Завяршэнне абмеркавання патрабуе дбайнай ацэнкі адказаў для вызначэння кансэнсусу. Падвядзенне вынікаў не патрабуе ўмяшання адміністратара, але можа быць зроблена любым досыць дасведчаным незалежным удзельнікам (непрадузятым і не задзейнічаным у абмеркаванні), які знаёмы з усімі правіламі і рэкамендацыямі, якія маюць дачыненне да актуальнай прапановы. Наступныя пункты маюць важнае значэнне пры вызначэнні кансэнсусу:
- Кансэнсус павінен быць даволі моцным, хоць аднагалоснасці не патрабуецца;
- Прапанова павінна ўздзейнічаць на супольнасць, выходзячы за межы аўтараў прапановы;
- Прапанова павінна мець сілу:
- Ці былі супольнасцю разгледжаны асноўныя ўзнятыя праблемы?
- Ці на супярэчыць прапанова цяперашнім правілам і рэкамендацыям?
- Ці не можа быць прапанова аб’яднана з існуючымі правіламі і рэкамендацыямі?
- Статус прапановы не вызначаецца шляхам падліку галасоў. Апытанне не з’яўляецца заменай абмеркаванню, і колькасны вынік не раўназначны кансэнсусу.
- Калі кансэнсус для падтрымкі шырокага кола супольнасці не склаўся па заканчэнні разумнага перыяду часу, то прапанова лічыцца адхіленай. Калі кансэнсус з’яўляецца незразумелым па гэтым пытанні і наўрад ці будзе высветлены, то прапанова адхіляецца.
Пасля падвядзення вынікаў абнаўляецца шаблон на старонцы, замяняецца з {{Планаванае правіла}} або {{Планаваная рэкамендацыя}} на {{Правіла}}, {{Рэкамендацыя}} або {{Адхіленая прапанова}} ў адпаведнасці з кансэнсусам.
Калі прапанова не прымаецца, то шаблон {{Адхіленая прапанова}} звычайна не здымаецца. Больш перспектыўна перапісаць няўдалую прапанову з нуля для вырашэння праблемы, або дамагацца кансэнсусу, каб інтэграваць яе несупярэчныя аспекты ў існуючыя старонкі, чым паўторна вылучыць прапанову.
Змена прынятых правіл і рэкамендацый
[правіць зыходнік]Правілы і рэкамендацыі могуць быць адрэдагаваныя, як і любыя іншыя старонкі Вікіпедыі. Пры гэтым няма неабходнасці загадзя абмяркоўваць змены і атрымліваць кансэнсус супольнасці. Аднак, паколькі правілы і рэкамендацыі прамым чынам уплываюць на дзейнасць Вікіпедыі, удзельнікі павінны клапаціцца пра любыя праўкі, каб пераканацца, што яны сапраўды адлюстроўваюць меркаванне супольнасці і быць упэўненымі, што яны выпадкова не стануць крыніцамі памылак або блытаніны.
Паколькі практыка Вікіпедыі існуе ў супольнасці на аснове кансэнсусу, з рэдагавання старонкі правіла само па сабе не выцякае неадкладнае змяненне прынятай практыкі. Увогуле, дадаваць адхіленыя прапановы ў існуючыя правілы і рэкамендацыі з'яўляецца дрэннай практыкай. Для абнаўлення існай шырокаўжывальнай практыкі варта змяніць яе непасрэдна (дазволена адхіліцца ад практыкі для мэтаў такіх змяненняў) і / або ўзняць пытанне аб дасягненні шырокага кансэнсусу для абмеркавання змянення або новай рэдакцыі. Калі такое змяненне будзе прынята, можна будзе адрэдагаваць старонку, каб адлюстраваць новую сітуацыю.