Гарантала (правінцыя)
Гарантала | |||||
---|---|---|---|---|---|
індан.: Gorontalo | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | горад Гарантала | ||||
Дата ўтварэння | 2000 | ||||
Губернатар | Rusli Habibie[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | інданезійская мова | ||||
Насельніцтва | 1 134 498 (2 014) | ||||
Нацыянальны склад | гарантала (90 %) | ||||
Канфесійны склад | Іслам (97,81%) | ||||
Плошча | 11 257 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
43 м | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | ID-GO | ||||
Паштовыя індэксы | 96111 - 96574 | ||||
Код аўтам. нумароў | DM | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Дэвіз | Aadati hula-hula to Sara', Sara' hula-hula to Kuru'ani (Закон вызначаны чалавекам, чалавек вызначаны ў Каране) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаранта́ла (індан.: Gorontalo) — правінцыя на поўначы вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 11257 км². Насельніцтва (2014 г.) - 1 134 498 чал. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гарантала.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя Гарантала месціцца на аднайменным паўвостраве на поўначы вострава Сулавесі. На ўсходзе яна мяжуе з правінцыяй Паўночны Сулавесі, на захадзе — з правінцыяй Цэнтральны Сулавесі, на поўначы — з морам Сулавесі, на поўдні — з залівам Таміні. Рэльеф горны або пагорысты. На схілах захаваліся першародныя лясы з рэдкімі відамі флоры і фаўны. На тэрыторыі правінцыі шмат рэк і некалькі азёр. Самая доўгая рака правінцыі — Пагуяман (99,3 км).
Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэдняя гадавая тэмпература залежыць ад вышыні мясцовасці. На паўднёвым узбярэжжы яна трымаецца на ўзроўні каля +28 °C. Найбольш дажджлівыя месяцы — люты і сакавік.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пісьмовых крыніцах тэрыторыя правінцыі вядома з XVI ст., аднак згодна легендарным паданням першая дзяржава ўзнікла ў X - XI стст. Да прыходу партугальцаў у 1525 г. Гарантала з'яўляўся адным з галоўных цэнтрам ісламізацыі на Сулавесі. Да канца XIX ст. мясцовыя дзяржаўныя ўтварэнні трапілі ў залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. увайшлі ў склад незалежнай Інданезіі. Асобная правінцыя Гарантала была сфарміравана ў 2001 г.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя галіны эканомікі правінцыі Гарантала — сельская гаспадарка і рыбалоўства. У сельскай мясцовасці вырошчваюць пераважна збожжавыя культуры — рыс і кукурузу. Таварны характар мае вырошчванне садавіны і гародніны. У 2011 г. на тэрыторыі правінцыі працавала ўсяго 22 прамысловых прадпрыемствы, якія забяспечвалі працу для 7828 чал.