Гіпербарэя
Гіпербарэя (стар.-грэч.: Ὑπερβορεία - "за Барэем", "за паўночным ветрам") - частка старажытнай грэцкай міфалогіі, легендарная паўночная краіна. У наш час звычайна выкарыстоўваецца ў акультызме і неапаганстве, цесна злучана з "арыйскай" або "нардытычнай" расай.
Паводле антычнай міфалогіі, Гіпербарэйцы, нараўне з эфіёпамі, феакамі і лотафагамі, адносяцца да ліку народаў, блізкіх да багоў і каханых імі. Гэтак жа як іх заступнік Апалон, гіпербарэі мастацка адораныя. Блажэннае жыццё суправаджаецца ў гіпербарэяў песнямі, танцамі, музыкай і балямі; вечнае весялосць і поўнае глыбокай пашаны малітвы характэрныя для гэтага народа - жрацоў і слуг Апалона. Геракл прынёс аліву ад гіпербарэяў ля вытокаў Істра ў Алімпію. Нават смерць прыходзіць да гіпербарэяў як збавенне ад перасычэння жыццём, і яны, выпрабаваўшы ўсе асалоды, кідаюцца ў мора. Па жаданні пачаць жыць нанова могуць перарадзіцца пасля смерці.
У папулярнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]"Гіпербарэя" - цыкл раманаў Юрыя Нікіціна.
"Скарбы Валькірыі" - цыкл раманаў Сяргея Аляксеева.
У Петразаводску з 1999 года штогод у лютым праводзіцца Міжнародны зімовы фестываль «Гіпербарэя»
«Міражы Гіпербарэі» — навукова-папулярны фільм Рускага геаграфічнага таварыства.
«Русы супраць Яшчараў» – кампутарная гульня
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |