Перайсці да зместу

Гіпертуф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кветкавы кантэйнер з гіпертуфу

Гіперту́ф (англ.: Hypertufa) — лёгкі сітаваты бетон на аснове портландцэменту. Выкарыстоўваецца як штучная замена натуральнага туфу.

Гіпертуф — штучны матэрыял, у склад якога ўваходзяць:

Прапорцыі вызначаюцца ў залежнасці ад канкрэтных матэрыялаў, але портландцэмент дадаецца не меней за 10 % ад ўсіх складальнікаў. Яны злучаюцца з дапамогай вады. Пасля змешвання на працягу некалькіх сутак адбываецца хімічная рэакцыя. Ёй садзейнічае тое, што портландцэмент утрымоўвае вапну, якая з’яўляецца шчолаччу, а арганічны матэрыял — выдатны акісляльнік. У выніку адбываецца зацвярдзенне. З цягам часу арганічны складальнік перагнівае, што робіць гіпертуф сітаватым.

Гіпертуф досыць трывалы, лёгка паддаецца механічнай апрацоўцы, пры прыгатаванні прымае зададзеную форму, мае ўласцівасць назапашваць, а потым аддаваць вільгаць, што робіць яго папулярным у садоўніцтве (для вырабу кантэйнераў, у якіх гадуюць расліны) і ландшафтным дызайне (стварэнні альпійскіх горак, садовых скульптур, фарміраваных субстратаў для вырошчвання дэкаратыўнага моху і інш.).

Зноскі