Перайсці да зместу

Дамінга Тэхера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дамінга Тэхера
Нарадзіўся 27 верасня 1899(1899-09-27) ці 22 ліпеня 1899(1899-07-22)
Памёр 30 чэрвеня 1969(1969-06-30) (69 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Уругвая Уругвай
Рост 189 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1917—1932 Сцяг Уругвая Мантэвідэа Уондэрэрс 287 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
1922—1932 Сцяг Уругвая Уругвай 20 (0)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Амстэрдам 1928 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Уругвай 1930
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Золата Мантэвідэа 1920
Золата Сант'яга 1926
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Дамінга Тэхера (ісп.: Domingo Tejera; 27 верасня 1899 — 30 чэрвеня 1969) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.

У 18 гадоў Дамінга Тэхера дэбютаваў за асноўны склад «Уондэрэрс». У дэбютным сезоне ў Вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Уругвая стаў выклікацца ў зборную краіны. У 1923 годзе дапамог свайму клубу стаць чэмпіёнам Уругвая пад эгідай Федэрацыі футбола (ФУФ) у той час, калі ў краіне праводзіліся два чэмпіянаты (другі — пад эгідай Асацыяцыі футбола Уругвая).

Быў віцэ-капітанам зборнай Уругвая ў эпоху Хасэ Насасі.

З-за траўмы спіны Тэхера не выступаў у чэмпіянаце свету 1930 года, хоць быў уключаны ў заяўку і, у выніку стаў чэмпіёнам свету.

У 1931 годзе дапамог «Уондэрэрс» яшчэ раз стаць чэмпіёнам Уругвая — па гэты дзень гэта апошні тытул у гісторыі клуба.

У 1932 годзе Тэхера правёў свой апошні матч за зборную Уругвая і ў клубе.

Пазней працаваў у якасці члена Савета дырэктараў «Мантэвідэа Уондэрэрс». Памёр 18 ліпеня 1969. Уключаны ў Залу Славы «Мантэвідэа Уондэрэрс».

  • Чэмпіён Уругвая (2): 1923 (ФУФ), 1931
  • Чэмпіён Уругвая ў Другім дывізіёне (1): 1919
  • Чэмпіён свету (1): 1930
  • Чэмпіён Алімпіяды: 1928
  • Чэмпіён Паўднёвай Амерыкі: 1920, 1926
  • Уладальнік Кубка Ліптана: 1922, 1928
  • Уладальнік Кубка Ньютана: 1930
  • Пераможца Кубка Рыа-дэ-Ла-Плата (1): 1924
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.