Перайсці да зместу

Джэймс Скіўрынг Сміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Скіўрынг Сміт
прэзідэнт Ліберыі[d]
26 кастрычніка 1871 — 1 студзеня 1872
Папярэднік Эдвард Джэймс Рой
Пераемнік Джозеф Джэнкінс Робертс
віцэ-прэзідэнт Ліберыі[d]
3 студзеня 1870 — 26 кастрычніка 1871
Папярэднік Joseph Gibson[d]

Нараджэнне 26 лютага 1825(1825-02-26)
Смерць 1892
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Скіўрынг Сміт (англ.: James Skivring Smith, 26 лютага 1825, Чарлстан, Паўднёвая Караліна, ЗША - 1892, Б'юкенен, Ліберыя) - лідар Партыі сапраўдных вігаў, шосты прэзідэнт Ліберыі.

З 1856 па 1860 год Сміт займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Ліберыі. Пазней ён быў абраны сенатарам ад акругі Гранд-Баса і знаходзіўся на гэтай пасадзе з 1868 па 1869 год. На прэзідэнцкіх выбарах 1869 года Джэймс Скіўрынг Сміт быў абраны віцэ-прэзідэнтам краіны.

У выніку палітычнага і фінансавага крызісу, выкліканага банкам Брытаніі ў 1871 годзе, прэзідэнт Эдвард Джэймс Рой быў вымушаны пакінуць сваю пасаду.

Джэймс Скіўрынг Сміт прабыў на пасадзе прэзідэнтам Ліберыі менш за два месяцы - з 4 лістапада 1871 года па 1 студзеня 1872 года - да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Джозеф Джэнкінс Робертс. Гэта самы кароткі тэрмін у гісторыі прэзідэнтаў краіны.

Зноскі