Перайсці да зместу

Дыегу Коста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дыегу Коста
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дыегу да Сілва Коста
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1988(1988-10-07)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Іспанія
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Батафогу
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Бразілія Барселона Эспартыву
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Партугалія Брага 0 (0)
2006   Партугалія Пінафіел 13 (5)
2007—2009 Іспанія Атлетыка Мадрыд 0 (0)
2007   Партугалія Брага 7 (0)
2007—2008   Іспанія Сельта 30 (5)
2008—2009   Іспанія Альбасетэ 35 (9)
2009—2010 Іспанія Рэал Вальядалід 34 (8)
2010—2014 Іспанія Атлетыка Мадрыд 94 (43)
2012   Іспанія Рая Вальекана 16 (10)
2014—2017 Англія Чэлсі 89 (52)
2017—2020 Іспанія Атлетыка Мадрыд 61 (12)
2021 Бразілія Атлетыку Мінейру 15 (4)
2022—2023 Англія Вулверхэмптан Уондэрэрс 23 (1)
2023— Бразілія Батафогу
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Бразілія Бразілія 2 (0)
2014—2018 Іспанія Іспанія 24 (10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дые́гу да Сі́лва Ко́ста[3] або Дыега Коста (парт.: Diego da Silva Costa; нар. 7 кастрычніка 1988, Лагарту, Бразілія) — бразільскі і іспанскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Батафогу». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2014—2018).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Дыегу Коста пачынаў гуляць у футбол у штаце Сан-Паўлу. У лютым 2006 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Брага», але выступаў толькі за рэзервовую каманду клуба. Улетку 2006 года на правах арэнды адправіўся ў клуб «Пінафіел».

У снежні 2006 года быў прададзены ў «Атлетыка» за 1,5 млн еўра, аднак неўзабаве быў арэндаваны «Брагай» да канца сезона. У тым сезоне Дыегу Коста забіў свой першы гол за «Брагу» ў браму італьянскай «Пармы» ў розыгрышы Кубка УЕФА. Наступныя два сезоны Коста правёў у арэндзе ў «Сельце» і «Альбасетэ». 8 ліпеня 2009 года Коста перайшоў у «Рэал Вальядалід» як частка здзелкі аб пераходзе Серхіа Асенха ў «Атлетыка». Аднак у наступным сезоне вярнуўся ў «Атлетыка», дзяуючы выдатным выступам за клуб.

У канцы ліпеня 2011 года на перадсезонным зборы «Атлетыка» Дыегу Коста атрымаў сур’ёзную траўму калена, з-за якой прапусціў палову сезона. У студзені нападнік на правах арэнды перайшоў у «Рая Вальекана», у складзе якога ў 16 матчах забіў 10 мячоў. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Атлетыка». Улетку 2013 года англійскі «Ліверпул» намагаўся выкупіць іграка, але здзелка не адбылася, а ўжо на старце новага сезона 2012/13 пасля сыходу з клуба Радамеля Фалькаа Дыегу стаў сапраўдным лідарам клуба, стала забіваючы мячы за «матрацнікаў».

Калі Дыегу прайшоў медыцынскі агляд у чэрвені[4], «Чэлсі» 1 ліпеня 2014 года абвясціў пра дамоўленасць, якая была дасягнута з мадрыдскім «Атлетыка» на пераход Косты. Паводле дагавору «Чэлсі» выплаціў за іграка 32 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. 15 ліпеня лонданскі клуб афіцыйна пацвердзіў завяршэнне здзелкі. Дыегу Коста падпісаў кантракт на пяць гадоў, зарабляючы пры гэтам 150 тысяч фунтаў на тыдзень[6][7].

У складзе «Чэлсі» адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 дапамог лонданскаму клубу стаць чэмпіёнам Англіі, забіўшы 20 галоў у чэмпіянаце. Пасля няўдалага для «Чэлсі» сезона 2015/16 здолеў паўтарыць поспех (чэмпіёнства і 20 галоў) у сезоне 2016/17. Аднак, падчас сезона 2016/17 нападнік увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам каманды Антоніа Контэ, і ў чэрвені 2017 года італьянскі спецыяліст паведаміў Косце, што не разлічвае на яго ў новым сезоне.

У верасні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Косты ў «Атлетыка», аднак з-за забароны мадрыдскаму клубу на трансферы ён зможа выступаць за новую каманду толькі са студзеня 2018 года[8]. У снежні 2020 года «Атлетыка» дамовіўся аб разарванні кантракта з нападнікам[9].

У пачатку 2021 года заставаўся без каманды, а ў жніўні стаў іграком «Атлетыку Мінейру»[10]. Дапамог клубу стаць чэмпіянам Бразіліі. Пакінуў каманду ў студзені 2022 года.

У верасні 2022 года стаў іграком «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23. У жніўні 2023 года стаў іграком «Батафогу»[11].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Дыегу Коста быў выкліканы ў зборную Бразіліі 4 сакавіка 2013 года для ўдзелу ў таварыскіх гульнях супраць зборных Італіі і Расіі. Дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў гульні супраць Італіі, якая скончылася з лікам 2:2.

Аднак у кастрычніку 2013 года Дыегу атрымаў выклік у зборную Іспаніі, паколькі валодае яшчэ і іспанскім грамадзянствам[12]. Коста зрабіў канчатковы выбар на карысць іспанскай каманды, зрабіўшы афіцыйны запыт у ФІФА на дазвол удзелу ў міжнародных матчах на баку зборнай Іспаніі. 5 сакавіка 2014 года Коста дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі.

«Атлетыка»:

«Чэлсі»:

«Атлетыку Мінейру»:

  1. Diego Costa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Diego Costa // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Diego Costa completes medical ready for £32m move to Chelsea. The Guardian.
  5. Diego Costa completes £32m Chelsea move from Atlético Madrid. The Guardian
  6. Costa deal completed. Chelsea.com
  7. Official: Chelsea sign Diego Costa. Goal.com
  8. «Атлетико» объявил о возвращении Косты, он будет играть под 18-м номером. by.tribuna.com
  9. "Атлетико" объявил о расторжении контракта с Диего Костой. football.by
  10. Диего Коста перешел в "Атлетико Минейро". football.by
  11. Не только Саудовская Аравия: два топ-игрока перешли в чемпионат Бразилии. football.by
  12. Федерация футбола Испании просит Диего Косту публично заявить о своём выборе. championat.com