Перайсці да зместу

Заходняе Ся

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
імперыя
Сі Ся
кіт.: 大白高國
тангуц.: 𗴂𗹭𘜶𗴲𗂧
тангуц.: 𗴂𗹭𗂧𘜶
Заходняе Ся і Паўночная Сун у 1111 годзе
Заходняе Ся і Паўночная Сун у 1111 годзе
1038 — 1227

Сталіца
Мова(ы) кітайская мова і тангуцкая мова[d]
Рэлігія будызм
Плошча
  • 1 000 000 км²[1]
Насельніцтва
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходняе Ся, Сі-Ся (кіт. 西夏, піньінь Xī Xià), ці Вялікае Ся, Да-Ся (кіт. 大夏, піньінь Dà Xià) — дзяржава, якая існавала ў канцы 10 — пачатку 13 ст. на тэрыторыі сучасных кітайскіх правінцый Ганьсу, Шэньсі і Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна.

Створана народам мінья (тангуты), які ў 78 стст. прыйшоў з Тыбета і пасяліўся на плато Ордас як васал кітайскай імперыі Тан.

У 982 г. тангуцкі князь (ван) Цзі-цянь пачаў паўстанне супраць імперыі Сун, якая ў 1006 г. фактычна прызнала незалежнасць Заходняга Ся.

У 1038 г. кіраўнік Юань-хаа (1032—48) прыняў тытул імператара (хуандзі), што паклала пачатак войнам з сунскім Кітаем, якія працягваліся аж да пачатку 12 ст., калі Паўночны Кітай быў захоплены чжурчжэнямі.

Перыяд адносна мірнага развіцця Заходняга Ся ў 12 ст. — час найбольшага росквіту яго культуры. Шырокі ўжытак набыло своеасаблівае тангуцкае пісьмоberu, створанае ў сярэдзіне 11 ст.

З пачатку 13 ст. дзяржава вяла барацьбу з манголамі, знішчана імі ў 1227 г. Тангуцкае насельніцтва асімілявана кітайцамі, ісламізаваныя тангуты сталі асновай сучаснага кітайска-моўнага мусульманскага насельніцтва Паўночна-Заходняга Кітая.

Зноскі