Карын Бое
Карын Бое | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1941[1][2][…] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Fritz Boye[d] |
Муж | Leif Björk[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, раманіст, літаратурная крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменніца, крытык |
Гады творчасці | з 1915 |
Мова твораў | шведская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Подпіс | |
karinboye.se/inde… (шведск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карын Бое (шведск.: Karin Maria Boye; 26 кастрычніка 1900, Гётэбарг — 24 красавіка 1941, Алінгсос) — шведская пісьменніца. Найбольш вядомая вершамі, але пісала таксама раманы і эсэ. Карын лічыцца прыналежнай да другога пакалення мадэрністаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўзросце 9 гадоў яна з сям’ёй з’язджае ў Стакгольм. Яе бацька Карл Фрэдэрык «Фрыц» Бое і маці Сігнэ паходзілі з заможных служачых. У Карын былі два малодшыя браты — Свен і Ульф. З 10 гадоў яна пачала пісаць вершы.
У 1918 годзе Карын напісала друкаванымі літарамі кніжку для дзядулі на яго 70 годдзе, якая змяшчала вершы і легенды.
Карын навучалася ва Упсале, дзе вывучала грэчаскую і скандынаўскія мовы, а таксама гісторыю літаратуры.
У 1922 годзе яна дэбютавала са зборнікам вершаў «Воблака» (Moln), у якіх — развагі пра бога, жыццёвыя віры і ўласную будучыню. У 1928 Карын стала сябрам рэдакцыі сацыялістычнага часопіса Clarté. Яна таксама брала ўдзел у заснаванні часопіса і выдавецтва Spektrum і была ў складзе яго рэдакцыі ў 1931—1932 гг. Была сябрам невялікага таварыства «Куток паэтаў» (The Poets’ Corner). У 1932—1933 гг. хадзіла на псіхааналіз у Берліне.
Памерла 23 або 24 красавіка 1941 года ад звышдозы снатворнага (скончыла жыццё самагубствам). Паводле дакументаў Гётэбаргскага архіву, Карын Бое знайшлі нежывой ля валуна на пагорку на поўначы Алінгсоса.
На беларускую мову вершы Карын Бое перакладала Алеся Башарымава.
Зноскі
- ↑ а б Karin Boye // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Karin Boye // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karin Maria, f. 1900 i Göteborgs Tyska Göteborgs och Bohus län // Swedish Census 1900 — Riksarkivet. Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Oscars kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6025/F I/7 (1941-1946), bildid: 00030175_00022 — С. 15. Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Boye, Karin Maria // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/89dc64cc-bd17-446c-b631-ad890886a101 — Svenskagravar.se. Праверана 24 мая 2023.
- ↑ Östra kyrkogården: Karin Boye — kulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
- ↑ а б http://www.samfundetdenio.se/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Garde, Pia-Kristina (2011): Karin Boye och människorna omkring henne : en fotobok, Ellerström, Lund. ISBN 978-91-7247-284-6.