Колба
Выгляд
Колба (ням.: Kolben) — шкляны посуд з круглым ці плоскім дном, звычайна з вузкім доўгім горлам. Разнавіднасць тэхнічнай пасудзіны, якая ўжываюцца ў хімічных лабараторыях.
Класіфікацыя колбаў
[правіць | правіць зыходнік]Колбы адрозніваюць:
- па форме: кругладонныя, пласкадонныя, вострадонныя;
- па тыпу горла: з канічнымі шліфамі, з цыліндрычнымі шліфамі, з простым горлам пад гумовы корак;
- па ёмістасці: ад 5 мл да 50 000 мл (50 літраў);
- па выглядзе матэрыялу: шкляныя, кварцавыя, металічныя.
Колбамі таксама называюць балоны электравакуумных, газаразрадных і асвятляльных прыбораў.