Перайсці да зместу

Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер
ісп.: Cristina Fernández de Kirchner
прэзідэнт Аргенціны
10 снежня 2007 — 9 снежня 2015
Папярэднік Нестар Кіршнер
Пераемнік Маўрысіа Макры
першая лэдзі / першы джэнтльмен Аргенціны[d]
25 мая 2003 — 10 снежня 2007
член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
10 снежня 1997 — 10 снежня 2001
член Сената Аргенціны[d]
29 лістапада 1995 — 9 снежня 1997
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2001 — 9 снежня 2005
член Сената Аргенціны[d]
14 снежня 2005 — 10 снежня 2007
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2017 — 10 снежня 2019
віцэ-прэзідэнт Аргенціны[d]
10 снежня 2019 — 10 снежня 2023
Папярэднік Gabriela Michetti[d]
Пераемнік Victoria Villarruel

Нараджэнне 19 лютага 1953(1953-02-19)[1][2][…] (71 год)
Муж Нестар Кіршнер[4]
Дзеці Máximo Kirchner[d][5][6] і Florencia Kirchner[d]
Веравызнанне каталіцтва[7]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт cfkargentina.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер (ісп.: Cristina Elisabet Fernández de Kirchner /kɾisˈtina eˈlisaβet ferˈnandes ðe ˈkirʃner/; нар. 19 лютага 1953, горад Ла-Плата, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — 55-ы прэзідэнт Аргенціны (з 10 снежня 2007 г. па 10 снежня 2015). Змяніла на гэтай пасадзе свайго мужа Нестара Кіршнера. Стала другой жанчынай — прэзідэнтам Аргенціны (пасля Ісабель Перон) і першай жанчынай — прэзідэнтам Аргенціны ў выніку выбараў.

Ураджэнка горада Ла-Плата, Фернандэс скончыла Нацыянальны ўніверсітэт Ла-Платы. Падчас вучобы яна пазнаёмілася з будучым мужам, Нестарам Кіршнерам, з якім ажанілася 9 сакавіка 1975 г. Пасля заканчэння навучання яны пераехалі ў правінцыю Санта-Крус. Ад шлюбу мае двое дзяцей: дачку Флорэнс і сына Максіма.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сваю палітычную дзейнасць пачала ў адной з перанісцкай партый у 1970-х гадах. Падчас ваеннай дыктатуры займалася прыватнай практыкай, працавала адвакатам. У 1989 г. абрана ў заканадаўчы сход правінцыі Санта-Крус. Пасля двух тэрмінаў на пасадзе ад гэтай жа правінцыі была абрана ў сената краіны, а пазней і ў Палату Дэпутатаў. Пераабіралася на пасаду ў 2001 г. У 2003 г. адыграла важную ролю ў прэзідэнцкай гонцы мужа Нестара Кіршнера, які перамог у выбарах 27 красавіка 2003 г.

23 кастрычніка 2005 г. перамагла ў выбарах на месца ў сенаце краіны ад правінцыі Буэнас-Айрэс. З набліжэннем канца тэрміну прэзідэнцтва мужа, вырашыла балатавацца на прэзідэнцкую пасаду сама. На прэзідэнцкіх выбарах 2007 года Крысціна Кіршнер была кандыдатам ад кіруючай партыі «Фронт за перамогу», яна выйграла іх з 45 % галасоў і з перавагай у 20 % адносна наступнага кандыдата.

21 чэрвеня 2011 г. Крысціна Фернандэс афіцыйна абвясціла аб намеры балатавацца на другі тэрмін. 18 мая 2019 г. Кіршнер аб'явіла, што будзе балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта.

Зноскі