Кульмінацыя (літаратура)
Кульміна́цыя (ад лац.: culmen — вяршыня), у літаратурным творы — найбольш напружаны момант у развіцці дзеяння, вырашальны, пераломны момант ва ўзаемаадносінах, сутыкненнях герояў або паміж героем і абставінамі. У кульмінацыі раскрываецца вастрыня канфлікту , што рэалізуецца ў сюжэце твора. Кульмінацыя найлепш выяўляецца ў творах эпічных і драматычных жанраў. Напрыклад, у апавяданні Я. Коласа «Малады дубок» кульмінацыя — сцэна прызнання Андрэя Плеха ляснічаму аб пакражы ў панскім лесе. У навеле кульмінацыя звычайна перанесена бліжэй да фіналу, уяўляе сабой кантрастную сітуацыю ў адносінах да нечаканай развязкі; у рамане ці драме развязка пасля кульмінацыі адбываецца паступова. У творах вялікай формы кожная сюжэтная лінія мае сваю кульмінацыю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).