Культ асобы
Культ асобы — празмернае ўзвялічванне якога-небудзь дзеяча. Культ асобы вядзе свае карані з рэлігійнай сферы. Так, напрыклад, шанаванне памерлых і пакланенне ім было шырока распаўсюджана ў Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме, Індыі, Кітаі, у славянскіх народаў у форме культу продкаў. Культ асобы Ісуса Хрыста, Магамета, Буды садзейнічаў узнікненню і развіццю рэлігійных культаў, якія адпавядалі тром найбуйнейшым сусветным рэлігіям. Абагаўленне і фетышызацыя цароў, каралёў, імператараў былі характэрныя для перыядаў рабаўладання і феадалізму. Напрыклад, рымскія цэзары валодалі неабмежаванай уладай.
Культ асобы на тэрыторыі Беларусі найбольш поўна выявіўся ў кульце асобы Сталіна, які існаваў з 1930-х гадоў па 1956 года. Культ асобы Сталіна быў выкрыты на XX з’ездзе КПСС, на якім быў прадстаўлены даклад Мікіты Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).