Мілена Дравіч
Мілена Дравіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1940[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2018[3][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Dragan Nikolić[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, дзіця-акцёр, актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0237244 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілена Дравіч (сербск.: Милена Дравић, 5 кастрычніка 1940, Бялград, Каралеўства Югаславія — 14 кастрычніка 2018, Бялград, Сербія) — югаслаўская і сербская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўзросце чатырох гадоў пачала займацца выканальніцкім мастацтвам, калі бацькі запісалі яе ў танцавальны гурток. Пазней яна перайшла ў класічны балет[4].
У 1959 годзе, яшчэ будучы школьніцай, Дравіч была заўважаная рэжысёрам Францішкам Чапам, які прапанаваў васемнаццацігадовай дзяўчыне зняцца ў яго фільме «Vrata ostaju otvorena» (Дзверы застаецца адкрытай), пасля таго, як убачыў яе на вокладцы моладзевага часопіса на групавым фота артыстаў балета[5]. Зняўшыся яшчэ ў некалькіх фільмах, яна вырашыла прысвяціць сябе акцёрскаму майстэрству і з гэтай мэтай паспяхова паступіла ў Акадэмію тэатральнага мастацтва пры Акадэміі мастацтваў у Бялградзе.
Яе вялікі прарыў у акцёрскай кар’еры адбыўся ў 1962 годзе ў фільме Бранка Баўэра «Prekobrojna» (Лішняя), за які яна атрымала «Залатую арэну за лепшую жаночую ролю» (Югаслаўскі эквівалент прэміі «Оскар»). Запамінальная ролю, а таксама шырока разрэкламаваная ўзнагарода дапамаглі ёй стаць першай і, магчыма, самай вялікай жанчынай-кіназоркай Югаславіі. Яна была ўдастоена пяці «Срэбных арэн» (за жаночыя ролі другога плана) і двух «Залатых арэн» (за галоўныя жаночыя ролі)[6].
Кар’ера Мілены Дравіч была доўгай, плённай і рознабаковай. Яна была запамінальнай і праўдападобнай, і ў трагічных ролях у эпапеях пра Другую Сусветную вайну, і ў ролях эксцэнтрычных жанчын у эксперыментальных артхаусных фільмах, і ў ролях наіўных дзяўчат у рамантычных камедыях. Мілена мела асаблівы поспех у 1970-х і 1980-х гадах. А ў 1980 годзе яна атрымала прыз за лепшую жаночую ролю другога плана ў Канах за фільм «Poseban tretman» (Асаблівае стаўленне)[7].
У жніўні 1994 года за асаблівы ўклад у айчынны кінематограф яна атрымала прэстыжную прэмію Паўла Вуйсіча[8].
15 снежня 2017 года ў Бялградзе яна была ўдастоена прэстыжнай прэміі «Dobričin prsten» за дасягненні ў галіне тэатральнага майстэрства[9].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Мілена Дравіч была замужам тройчы.
У 1960 годзе Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага сцэнарыста і кінарэжысёра Младаміра Джорджавіча, але праз некалькі гадоў яны рассталіся[10].
Яе другі шлюб быў з рэжысёрам Воіславам 'Кокан' Раканяцам, за якім яна была замужам да яго заўчаснае смерці ў 1969 годзе.
31 снежня 1971 года Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага акцёра Драгана Нікаліча[11], з якім яна ў 1970-х гадах вяла папулярную тэлевізійную праграму «Образ уз образ».
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Актрыса памерла 14 кастрычніка 2018 года пасля працяглай барацьбы з ракам малочнай залозы[12]. Мілена была пахавана 19 кастрычніка на Алеі ганаровых грамадзян на Новых могілках у Бялградзе, побач з мужам Драганам[13].
Абраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Vrata ostaju otvorena (1959)
- Dilizansa snova (1960)
- Zajednicki stan (1960)
- Bolje je umeti (1960)
- Leto je krivo za sve (1961)
- Kozara (1962)
- Prekobrojna (1962)
- Pesceni grad (1962)
- Radopolje (1963)
- Muški izlet (1964)
- Sluzbeni polozaj (1964)
- Lito vilovito (1964)
- Narodni poslanik (1964)
- Devojka (1965)
- Klakson (1965)
- Covik od svita (1965)
- Le soldatesse (1965)
- Rondo (1966)
- Do pobedata i po nea (1966)
- Pogled u zjenicu sunca (1966)
- Sticenik (1966)
- Zgodba ki je ni (1967)
- Nemirni (1967)
- Jutro (1967)
- Dim (1967)
- Hasanaginica (1967)
- Sirota Marija (1968)
- Sedmina (1969)
- Zaseda (1969)
- Horoskop (1969)
- Cross Country (1969)
- Bitka na Neretvi (1969)
- Biciklisti (1970)
- Touha zvaná Anada (1971)
- W.R. — Misterije organizma (1971)
- Makedonski del od pekolot (1971)
- Ko pride lev (1972)
- Pjegava djevojka (1973)
- Samrtno prolece (1973)
- Deps (1974)
- Predstava Hamleta u selu Mrduša Donja (1974)
- Strah (1974)
- Pavle Pavlovic (1975)
- Povratak otpisanih (1976)
- Ljubavni zivot Budimira Trajkovica (1977)
- Tamo i natrag (1978)
- Kvar (1978)
- Trener (1978)
- Povratak (1979)
- Osam kila srece (1980)
- Rad na odredjeno vreme (1980)
- Snovi, zivot, smrt Filipa Filipovica (1980)
- Sesta brzina (1981)
- Laf u srcu (1981)
- Nedeljni rucak (1982)
- Moj tata na odredjeno vreme (1982)
- Covek sa cetiri noge (1983)
- Secerna vodica (1983)
- Una (1984)
- Nije lako sa muskarcima (1985)
- Na istarski nacin (1985)
- Osveta (1986)
- Razvod na odredjeno vreme (1986)
- Lijepe zene prolaze kroz grad (1986)
- Dogodilo se na danasnji dan (1987)
- Cavka (1988)
- Spijun na stiklama (1988)
- Najbolji (1989)
- Boj na Kosovu (1989)
- Cudna noc (1990)
- Sekula se opet zeni (1991)
- Policajac sa Petlovog brda (1992)
- Treca sreca (1995)
- Tri letnja dana (1997)
- Bure baruta (1998)
- Nebeska udica (2000)
- Normalni ljudi (2001)
- Zona Zamfirova (2002)
- Ledina (2003)
- Sjaj u ocima (2003)
- Agi i Ema (2007)
- Lud, zbunjen, normalan (2007—2015)
- Ljubav i drugi zločini (2008)
- Sveti Georgije ubiva aždahu (2009)
- Selo gori, a baba se češlja (2009)
Зноскі
- ↑ Milena Dravić // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Milena Dravić // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ а б Umrla Milena Dravić
- ↑ Milena Dravic - Biography (англ.) . IMDb. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Bilić, Meri. Vrata ostaju otvorena . Politika Online. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Milena Dravic - Awards (англ.) . IMDb. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Milena DRAVIC (англ.) . Festival de Cannes. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ d.o.o, cubes. Marko Nikolić dobitnik "Pavle Vujisić" - Vreme(нявызн.). https://vreme.com/. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Dobričin prsten biće dodeljen Mileni Dravić (серб.). Pink.rs | Najbrži portal u Srbiji. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Трошељ, Славко. Највећа принцеза мојих филмова била је Милена Дравић . Politika Online. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Tag: milena dravić || story.rs(нявызн.). Story. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Preminula Milena Dravić . Politika Online. Праверана 8 красавіка 2024.
- ↑ Đorđević, D.. ZBOGOM MILENA Filmska diva sahranjena pored svog voljenog Gage (серб.). Blic.rs (19 кастрычніка 2018). Праверана 8 красавіка 2024.