Міхаіл Міхайлавіч Куюкаў
Міхаіл Міхайлавіч Куюкаў | |
---|---|
руск.: Михаил Михайлович Куюков | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1943 (18 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1942 |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаі́л Міха́йлавіч Кую́каў (5 лістапада 1924—30 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Чырвонаармеец, кулямётчык 3-га батальёна 194-га Чырванасцяжнага Ташкенцкага стралковага палка (162-я стралковая дывізія, 19-ы стралковы корпус, 65-я армія, Цэнтральны фронт). Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. М. Куюкаў нарадзіўся ў сяле Абашава (сучасны пасёлак Старабашава, Новакузнецкі раён, Кемераўская вобласць Расіі). Па нацянальнасці шорац. Скончыў школу ва ўлусе Мыскі (сучасны горад Мыскі ў Кемераўскай вобласці), курсы трактарыстаў і працаваў у калгасе і лясніцтве. У жніўні 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Прайшоў падрыхтоўку пры ваенным вучылішчы ў Омску. З лютага 1943 г. удзельнік баёў на Цэнтральным фронце. Кулямётчык чырвонаармеец М. Куюкаў вызначыўся ў час баявых дзеянняў на подступах да ракі Сож у Гомельскім раёне. 30 верасня 1943 г. у баі за вёску Скіток удзельнічаў адбіцці 3 контратак праціўніка, быў паранены, але не пакінуў поля бою. Калі кулямёт Куюкава быў пашкоджаны, ён вёў агонь з бранябойнага ружжа і аўтамата да апошняга патрона. Загінуў у гэтым баі.
М. М. Куюкаў быў пахаваны на месцы бою. У 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Калініна Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Бюст Героя на Мемарыяльным комплексе баявой славы ў горадзе Мыскі.
- У гонар М. Куюкава названыя вуліцы ў гарадах Мыскі, Міждурэчанск, Новакузнецк Кемераўскай вобласці і ў вёсцы Цярэшкавічы Гомельскага раёна.
- Мемарыяльныя дошкі на фасадзе школы № 1 горада Мыскі, будынку станцыі Карлык (Кемераўская чыгунка) і будынка ваеннага вучылішча ў Омску.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 68.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 289. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Міхайлавіч Куюкаў на сайце «Героі краіны»
- Л. Чульжанова, Н. Печенина Подвиг Михаила Куюкова // Информационный центр «Шория»(недаступная спасылка) (руск.)
- Куюков Михаил Михайлович // Портал Правительства Омской области Архівавана 1 сакавіка 2018. (руск.)
- В память о подвиге пулемётчика Михаила Куюкова // Гомельская районная газета «Маяк» и фото-блог SozhNews(недаступная спасылка) (руск.)
- Муниципальное автономное общеобразовательное учреждение «Средняя общеобразовательная школа № 1 имени Героя Советского Союза Михаила Михайловича Куюкова» Архівавана 22 лютага 2016. (руск.)