Перайсці да зместу

Новы Запавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Но́вы Запаве́т (грэч. Καινὴ Διαθήκη, Kainē Diathēkē) — збор кніг, які ўяўляе сабой адну з дзвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.

Tэксты зыходна былі ананімнымі[1] і аўтарства кожнага Евангелля было ўзгоднена толькі ў пачатку другога стагоддзя[2]. У XVIII стагоддзі рашэнне пра аўтара ўпершыню было пастаўлена пад сумненне[2].

Зыходныя тэксты Новага Запавету, якія з’явіліся ў розны час, пачынаючы з другой паловы I стагоддзя н.э., былі напісаныя на грэчаскім кайнэ, якое лічылася агульнаўжывальнай мовай усходняга Міжземнамор’я ў першыя стагоддзі н.э. Канон Новага Запавету, які паступова сфармаваўся на працягу першых стагоддзяў хрысціянства, цяпер складаецца з 27 кніг — чатырох Евангелляў, якія апісваюць жыццё і пропаведзі Ісуса Хрыста, кнігі Дзеянняў апосталаў, якая з’яўляецца працягам Евангелля паводле Лукі, дваццаці аднаго паслання апосталаў, а таксама кнігі Адкрыцця Іаана Багаслова (Апакаліпсіс).

Паняцце «Новы Запавет» упершыню згадваецца ў кнізе прарока Ераміі, калі Бог у адказ на непаслушэнства Ізраіля абяцае заключыць з народам Новы Запавет:

Вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет, не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; той запавет Мой яны парушылі, хоць Я заставаўся ў еднасці з імі, кажа Гасподзь. А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім богам, а яны будуць Маім народам.

Ер 31:31-33

У Новым Запавеце паняцце «Новы Запавет» (лац.: Novum Testamentum) упершыню сустракаецца ў Евангеллі паводле Мацвея:

А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце з яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў.

Мц 26:26-29

У апостальскіх пасланнях упершыню згадваецца Паўлам у першым і другім лістах да хрысціян Карынфу:

Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: «прымеце, ежце, гэта ёсць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне». Гэтак сама і чару пасля вячэры, і сказаў: «гэтая чара ёсць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне».

1 Кар 11:23-25

Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыццё.

2 Кар 3:6

Найбольш раннімі з тэкстаў Новага Запавету лічацца пасланні апостала Паўла, а найбольш познімі — творы Іаана Багаслова. Ірыней Ліёнскі лічыў, што Евангелле паводле Мацвея і Евангелле паводле Марка былі напісаныя ў той час, калі апосталы Пётр і Павел прапаведавалі ў Рыме (60-я гады н.э.), а Евангелле паводле Лукі трохі пазней.

Кнігі Новага Запавету

[правіць | правіць зыходнік]
Спіс кніг Новага Запавету
Беларуская
назва
Грэчаская (кайнэ)
назва
Лацінская
назва
Скарачэнне[3] Мова арыгінала
Бел. Поўн. Мін.
Евангелле паводле Мацвея Κατὰ Ματθαῖον ἄγιον Εὐαγγέλιον Evangelium secundum Matthaeum Мф, Мц Mt Mt Грэчаская (Кайнэ)
Евангелле паводле Марка Κατὰ Μᾶρκον ἄγιον Εὐαγγέλιον Evangelium secundum Marcum Мр, Мк Mk M,Mk Грэчаская (Кайнэ)
Евангелле паводле Лукі Κατὰ Λουκᾶν ἄγιον Εὐαγγέλιον Evangelium secundum Lucam Лк Lk L,Lk Грэчаская (Кайнэ)
Евангелле паводле Яна Κατὰ Ἰωάννην ἄγιον Εὐαγγέλιον Evangelium secundum Ioannem Іаан, Ян Jn Jn,Jo Грэчаская (Кайнэ)
Дзеянні Апосталаў Πράξεις τῶν Ἀποστόλων Actus Apostolorum Дзеян, Дз Acts A Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Рымлянаў Πρὸς Ῥωμαίους Epistula ad Romanos Рым Rom Ro Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст Карынфянам Πρὸς Κορινθίους Αʹ Epistula I ad Corinthios 1 Кар 1 Cor 1C Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст Карынфянам Πρὸς Κορινθίους Βʹ Epistula II ad Corinthios 2 Кар 2 Cor 2C Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Галатаў Πρὸς Γαλάτας Epistula ad Galatas Гал Gal G Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Эфесянаў Πρὸς Ἐφεσίους Epistula ad Ephesios Эф Eph E Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Філіпянаў Πρὸς Φιλιππησίους Epistula ad Philippenses Філ, Флп Phil Phi Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Каласянаў Πρὸς Κολοσσαεῖς Epistula ad Colossenses Кал Col C Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст да Фесаланікійцаў Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Αʹ Epistula I ad Thessalonicenses 1 Фес, 1 Тэс 1 Thess 1Th Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст да Фесаланікійцаў Πρὸς Θεσσαλονικεῖς Βʹ Epistula II ad Thessalonicenses 2 Фес, 2 Тэс 2 Thess 2Th Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст да Цімафея Πρὸς Τιμόθεον Αʹ Epistula I ad Timotheum 1 Цім 1 Tim 1T Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст да Цімафея Πρὸς Τιμόθεον Βʹ Epistula II ad Timotheum 2 Цім 2 Tim 2T Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Ціта Πρὸς Τίτον Epistula ad Titum Ціт Tit T Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Філімона Πρὸς Φιλήμονα Epistula ad Philemonem Флм Philem P Грэчаская (Кайнэ)
Ліст да Яўрэяў Πρὸς Ἑβραίους Epistula ad Hebraeos Гбр, Гебр Heb H Грэчаская (Кайнэ)
Ліст Якава Ἐπιστολή Ἰακώβου Epistula Iacobi Як Jas Ja Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст Пятра Πέτρου Αʹ Epistula I Petri 1 Пет, 1 Пт 1 Pet 1P Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст Пятра Πέτρου Βʹ Epistula II Petri 2 Пет, 2 Пт 2 Pet 2P Грэчаская (Кайнэ)
Першы ліст Яна Ἰωάννου Αʹ Epistula I Ioannis 1 Ян 1 Jn 1J, 1Jn Грэчаская (Кайнэ)
Другі ліст Яна Ἰωάννου Βʹ Epistula II Ioannis 2 Ян 2 Jn 2J, 2Jn Грэчаская (Кайнэ)
Трэці ліст Яна Ἰωάννου Γʹ Epistula III Ioannis 3 Ян 3 Jn 3J, 3Jn Грэчаская (Кайнэ)
Ліст Іуды Ἐπιστολή Ἰούδα Epistula Iudae Іуд, Юда Jude J Грэчаская (Кайнэ)
Адкрыццё Яна Багаслова Ἀποκάλυψις Ἰωάννου Apocalypsis Ioannis Адкр Rev R Грэчаская (Кайнэ)

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку XXI стагоддзя Біблію часткова перакладалі на беларускую мову каталіцкія і праваслаўныя святары, пратэстанты і свецкія перакладчыкі. У 2017 годзе, да 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове — Бібліі Скарыны, хрысціянскія канфесіі Беларусі прымеркавалі свае афіцыйныя выданні перакладаў на сучасную мову.

15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Гэта вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ, якія пачалі гэту работу 25 гадоў таму ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы[4].

Каталіцкая царква ў Беларусі таксама пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі ў мінскім Чырвоным касцёле 25 лістапада 2017 года. Працавала над тэкстамі секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Каманда з дзевяці чалавек, паралельна займаючыся яшчэ іншымі тэкстамі, перакладала Біблію з 2002 года[5].

Зноскі

  1. Harris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985.
  2. а б Donald Guthrie, New Testament Introduction (Leicester, England: Apollos, 1990), pp. 37-40
  3. Глядзіце таксама Скарачэнні назваў біблейскіх кніг.
  4. blr.belta.by
  5. Каталіцкая царква пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 29 мая 2021.

Тэксты і пераклады

[правіць | правіць зыходнік]