Партал:Біялогія
|
Запрашаем на партал «Біялогія»Біялогія (ад грэч. βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — навука пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з’яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з’яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот. Выдатны артыкулБеркут, ці арол-маркут (Aquila chrysaetos) — адна з найбольш вядомых драпежных птушак сямейства ястрабіных, самы распаўсюджаны ў свеце арол. Пашырвны ў Паўночным паўшар’і, сустракаецца ў лясных, горных і пустынных раёнах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі, Паўночнай Амерыкі. Пазбягае чалавека. На большай частцы арэала жыве асела, трымаецца парамі каля гнязда. Качуе пасля перыяду гнездавання, месца зiмовак у межах гнездавога арэала, акрамя Крайняй Поўначы ва Усходняй Еўропе. Палюе на разнастайную дзічыну, часцей на зайцоў, грызуноў і многія віды птушак. Гняздо робіць на высокім дрэве альбо на цяжкадаступным скалістым уступе. У кладцы звычайна два яйкі, аднак часцей за ўсё выжывае толькі адно птушаня. Выкарыстоўваецца як лоўчая птушка (далей…). Добры артыкулВасіль Феафілавіч Купрэвіч (1897—1969) — беларускі біёлаг і міколаг, акадэмік АН БССР, член-карэспандэнт АН СССР. Навуковыя працы па фізіялогіі хворых раслін, сістэматыцы грыбоў. Выявіў пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, даказаў магчымасць засвойвання раслінамі вуглекіслаты, якая трапляе ў каранёвую сістэму з вадою з глебы. Імя вучонага носіць Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі (далей…). Выдатны спісЦі ведаеце вы, што...
Абраная выяваНовыя артыкулыНовыя артыкулы па біялогіі:
КатэгорыіПадкатэгорыі: Надкатэгорыі: Раздзелы біялогіі
Як я магу дапамагчы
Праекты |