Першая кніга летапісаў
Першая кніга летапісаў (דִּבְרֵי־הַיָּמִים) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 19 раздзела першай кнігі Летапісаў | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль, Іўдзея |
Папярэдняя (Танах): | Нэгэмія |
Папярэдняя (праваслаўе): | Чацвёртая кніга Царстваў |
Наступная: | Другая кніга летапісаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пе́ршая кні́га ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім Алеф), Першая кні́га хронікі (стар.-грэч.: Α΄ Χρονικών, лац.: Liber I Paralipomenon) — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з другой часткай складае Параліпаменан.
Першая частка кнігі (раздзелы 1—9) змяшчае генеалагічныя спісы, датычныя радаводу Давіда, святароў і левітаў, а таксама гараджан Іерусаліма. Яна падводзіць да гісторыі Давіда, якая ахоплівае рэшту Першай кнігі хронік (раздзелы 10—29). У расповедзе пра Давіда няма згадкі пра перыпетыі з Саўлам, грэх Давіда і іншыя благія падзеі ў яго сям’і, пра якія падрабязна распавядаюць Кнігі Цароў. Замест гэтага зроблены акцэнт на прароцтвы Натана. Шмат месца храніст прысвячае справам культу — пераносу Каўчэга Запавету, падрыхтоўцы да будаўніцтва Храма, парадкаванню задач святароў. Таму дапускаюць, што аўтар сам быў набліжаны да служэння ў Храме.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Першая кніга Летапісаў у перакладзе Васіля Сёмухі
- 1 Кніга Летапісу ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- 1-я Кніга Хронікаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- 1-я Кніга Летапісаў у перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першая кніга летапісаў