Польска-ўкраінскія партызанскія баі
Польска-ўкраінскія партызанскія баі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Паўстанцкі рух у Заходняй Украіне | |||
Дата | 1943—1945 | ||
Месца | Заходняя Украіна | ||
Вынік | прыпыненне канфлікту | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Польска-ўкраінскія партызанскія баі — серыя ўзброеных канфліктаў паміж польскімі і ўкраінскімі партызанска-падпольнымі арганізацыямі ў 1943—1945 гадах. Найбольш інтэнсіўна вяліся паміж Украінскай паўстанцкай арміяй (УПА) і Арміяй Краёвай (АК).
Развіццё падзей
[правіць | правіць зыходнік]Арэнай канфлікту сталі заходнеўкраінскія землі, якія ў міжваенны час былі пад уладай Польшчы. У 1939 годзе край уключаны ў склад СССР, а з пачаткам нямецка-савецкай вайны акупаваны Германіяй. З цягам часу польскія і ўкраінскія нацыяналістычныя рухі, якія спрачаліся вакол прыналежнасці гэтых зямель, перайшлі да ўзброенай канфрантацыі. У супрацьстаянне было ўцягнута мірнае насельніцтва[1].
З сакавіка 1943 года на Валыні атрады УПА разгарнулі масавыя забойствы этнічных палякаў[2]. З канца лета 1943 года (асабліва актыўна — з восені) байцы АК сталі праводзіць масавыя напады на ўкраінскія вёскі, якія падтрымлівалі УПА[3]. Шэраг украінскіх гісторыкаў лічыць, што напады палякаў пачаліся яшчэ ў 1942 годзе на Холмшчыне і ў Падляшшы[4]. Як пісаў польскі гісторык Гжэгаж Матыка, забойствы ўкраінцаў у тых рэгіёнах разгарнуліся толькі ў 1943 годзе ўжо як адказ на дзеянні УПА[5].
У сувязі з абвастрэннем міжэтнічнай сітуацыі Армія Краёва накіравала афіцэраў і радавых байцоў кадравага складу на Валынь з мэтай стварэння партызанскіх атрадаў (дагэтуль буйных фарміраванняў тут не існавала[6]). Згодна з вызначаным планам у ліпені 1943 года было створана дзевяць партызанскіх падраздзяленняў, якія налічвалі каля 1000 чалавек. Дзякуючы высокай мабільнасці яны маглі ў крытычныя моманты падтрымліваць базы самаабароны і атакаваць украінцаў[7].
Па падліках некаторых польскіх даследчыкаў, на працягу 1943—1944 гг. толькі на Валыні паміж АК і падраздзяленнямі УПА адбылося каля 150 баёў, падчас якіх з абодвух бакоў загінула па меншай меры па некалькі сотняў байцоў[8][9]. Баі ў Паўднёвай Любліншчыне ў 1943—1944 гадах лічацца польскімі даследчыкамі найбольш буйнымі — абодва бакі страцілі ад 3 да 4 тысяч чалавек, пераважна грамадзянскага насельніцтва[10].
З уступленнем Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Украіны Армія Краёва прыняла рашэнне пачаць аперацыю «Бура». Яе мэтай было заняць буйныя гарады Усходняй Галіцыі і Валыні, каб такім чынам прадэманстраваць актыўны ўдзел АК у барацьбе супраць нацысцкіх акупантаў. Гэта быў таксама план ваеннай і палітычнай дэманстрацыі прыналежнасці заходнеўкраінскіх зямель Польшчы. На думку польскіх гісторыкаў, аперацыя паказала, што шматлікія напады ўкраінскіх партызан не дасягнулі мэты — польскія падпольшчыкі захавалі значныя ўзброеныя сілы[11][12].
У сувязі з рэпрэсіямі савецкай улады супраць як АК, так і УПА[13], бакі перайшлі да супрацоўніцтва для барацьбы з Масквой[14][15].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Армія Крайова vs УПА: хто ж правий?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2018. Праверана 14 кастрычніка 2018.
- ↑ Борьба польских вооруженных сил против украинских националистов в 1944-1947 годах
- ↑ Ільюшин І.І. Протистояння УПА і АК (Армії Крайової) в роки Другої Світової війни на тлі діяльності польського підпілля в Західній Україні / відп. ред. С. В. Кульчицький. — К.: Інститут історії України НАН України, 2001. — 289 с. — Ст. 88-90
- ↑ Патриляк І. К., Боровик М. А. Україна в роки Другої світової війни: спроба нового концептуального погляду Архівавана 28 сакавіка 2018. — Ніжин: Видавець ПП Лисенко М. М., 2010. — 590 с. — С. 435,436 — ISBN 978-966-2213-31-7
- ↑ Іван Мищак. Сучасна українська та польська історіографії про волинську трагедію 1943 року . dspace.nbuv.gov.ua. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 2 жніўня 2022.
- ↑ Poland’s Holocaust, Tadeusz Piotrowski, 1998. ISBN 0-7864-0371-3. P. 13.
- ↑ Ільюшин І.І. ОУН-УПА і українське питання в роки Другої світової війни: в світлі польських документів. — К.: Інститут історії України НАН України, 2000. — С 87-89
- ↑ «Антипольська акція» ОУН(СД) і УПА на Волині, діяльність польських баз самооборони, польських національних партизанських загонів, 27-ї Волинської піхотної дивізії АК Українська Повстанська Армія і Армія Крайова. Протистояння в Західній Україні. 1939—1945 рр. — Ільюшин Ігор
- ↑ Turowski J. Pozoga. Walki 27 Woly’nskiej Dywizji AK. — S. 512—513.
- ↑ Дзьобак В. В. та ін. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія: Історичні нариси / Національна академія наук України; Інститут історії України / Відп. ред. Кульчицький С. В.. — К.: Наукова думка, 2005. — 496 с. — ISBN 966-00-0440-0.
- ↑ G. Motyka, Tak było w Bieszczadach. Walki polsko-ukraińskie 1943—1948, Warszawa, 1999, s. 115—118.
- ↑ Польский историк Гжегож Мотыка считает, если бы дело дошло до польско-украинской войны, подобной той, которая была между ЗУНР и Польшей в 1918—1919 годах, то подразделения АК смогли бы защитить от ударов УПА большинство городов (см. Мотика Ґжеґож. Від Волинської різаніні до операції «Вісла». Польсько-український Конфлікт 1943—1947 рр. / Авториз. пер. з пол. А. Павлишина, післям. д.і.н. І. Ільюшіна. — К .: Дух і літера, 2013. — с. 212)
- ↑ Motyka G. Ukrainska partyzantka 1942—1960. Dzialalnosc organizacji ukrainskich nacjonalistow i Ukrainskiej Powstanczej Armii. Warszawa, 2006. — s. 397
- ↑ Krzysztof Jóźwiak: AK i UPA razem na czerwonych, «Rzecz o Historii» 15 września 2017.
- ↑ Подробнее о польско-украинском сотрудничестве см.: Motyka Grz., Wnuk R. Pany i rezuny. Wspolpraca AK-WiN i UPA 1945—1947. Warszawa, 1997. P. 73-138.