Прага 1
Выгляд
Прага 1 Praha 1 | |||
---|---|---|---|
Касцёл св. Мікулаша на Старэ Места
| |||
Раён Прагі: | Прага 1 | ||
Стараста: | Петр Гейма | ||
Плошча: | 5.53 км² | ||
Насельніцтва: | 32552 чал. (2004) | ||
Паштовы індэкс: | 115 68 | ||
Сайт: | http://www.praha1.cz/ |
Прага 1 — адміністрацыйны раён (адначасова таксама гарадскі раён і гарадская частка) у цэнтральнай частцы Прагі. Складаецца з сярэднявечнай часткі горада ў выглядзе гістарычных раёнаў (кадастравых кварталаў): Ёзэфаў, Старэ Места, вялікай часткі Мала Страны, Градчан і Нове Места. Малаважныя часткі гістарычных раёнаў Голешавіцэ і Вінаграды таксама ўваходзяць у адміністрацыйны раён.
Вялікая частка раёна ўваходзіць у цэнтральную частку Прагі, уключаную ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У раёне размешчаны 18821 дом.