Перайсці да зместу

Рамакрышна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамакрышна
Дата нараджэння 18 лютага 1836(1836-02-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1886(1886-08-16)[1][2] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Khudiram Chattopadhyay[d][4]
Маці Chandramani Devi[d][4]
Жонка Sarada Devi[d][5]
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія
Вядомыя вучні Swami Vivekananda[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамакры́шна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18.2.1836, Камарпукур, Індыя — 16.8.1886) — індыйскі мысліцель, рэлігійны прапаведнік і грамадскі дзеяч.

У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаванне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў.

Значна паўплываў на ідэалогію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.

Зноскі