Роса (востраў)
Востраў Роса | |
---|---|
англ.: Ross Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 460 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 794 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
77°30′ пд. ш. 167°35′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | мора Роса |
Кантынент | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Роса — востраў у мора Роса, адзін з найбольш паўднёвых астравоў планеты. Востраў размешчаны недалёка ад Зямлі Вікторыі. Каардынаты вострава: 77°40′ пд. ш. 168°00′ у. д.HGЯO.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча вострава складае 2460 км². Востраў Роса практычна ўвесь пакрыты снегам і лёдам. На ім знаходзяцца адны з найвышэйшых вяршыняў Антарктыкі — Эрэбус (3794 м) і Тэрар (3230 м). Эрэбус — акрамя таго з'яўляецца самым паўднёвым актыўным вулканам на Зямлі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы мараплавец і даследчык антарктычных абласцей Дж. К. Рос у 1841 годзе адкрыў антарктычныя вулканы Эрэбус і Тэрар, названыя ў гонар яго караблёў.
Тэрытарыяльныя прэтэнзіі
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Роса, нягледзячы на Антарктычную канвенцыю 1961 года, адносіцца да так званай Тэрыторыі Роса, на якую прэтэндуе Новая Зеландыя.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На востраве размешчаны дзве антарктычныя станцыі, якія дзейнічаюць круглы год: Мак-Мерда (ЗША) і Скот-Бейс (Новая Зеландыя). У залежнасці ад сезона, на востраве прысутнічае ад 200 да 1000 чалавек. Пастаяннага насельніцтва няма, але многія даследчыкі жывуць у падобных умовах больш за год.
З 1987 па 1992 год на востраве (Мыс Эванса) знаходзілася База Сусветнага парку — круглагодная станцыя экалагічнай арганізацыі «Грынпіс».
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Роса не варта блытаць з востравам Джэймса Роса, размешчанага каля Антарктычнага паўвострава. Абодва астравы названы ў гонар аднаго і таго ж чалавека, але гэта розныя астравы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роса (востраў)