Рымскія дарогі
Рымскія дарогі (лац.: viae — дарогі) — дарожная сетка, створаная рымлянамі для хуткага перасоўвання войскаў, гандлёвых караванаў і кур’ераў.
Часцей за ўсё гэта былі адносна прамыя дарогі паміж важнымі населенымі пунктамі, што давала магчымасць хутка перамясціцца ў неабходнае месца. Рымскія дарогі злучылі паміж сабой шматлікія гарады ў Італіі, затым пачалі з’яўляцца і на іншых тэрыторыях Рымскай імперыі паміж значнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі.
Першапачаткова дарогі будаваліся ў ваенных мэтах, але затым сталі іграць значную ролю ў эканамічным развіцці імперыі. Магчыма, у канчатковым выніку развітая сетка дарог толькі спрасціла заваёву рымскіх тэрыторый варварамі. Пасля падзення Рымскай імперыі дарогамі працягвалі карыстацца па меншай меры каля тысячагоддзя, а ў некаторых выпадках і дагэтуль, хоць зараз яны ўжо пакрыты асфальтам.
Найбуйнейшыя рымскія дарогі
[правіць | правіць зыходнік]- Via Agrippa (Агрыпіева дарога) — пабудавана ў 40 годзе, злучала паміж сабой Рым і Булонь-сюр-Мэр.
- Via Æmilia (Эміліева дарога) — пабудавана ў 187 годзе да н.э., злучала Рыміні і П’ячэнцу.
- Via Appia (Апіева дарога) — пабудавана ў 312 годзе да н.э., злучала Рым і Брындзізі.
- Via Aurelia (Аўрэліева дарога) — пабудавана ў 241 годзе да н.э., злучала Рым і Лігурыю.
- Via Cassia (Касіева дарога) злучала Рым і Этрурыю.
- Via Clodia злучала Рым з узбярэжжам Тырэнскага мора.
- Via Domitia (Даміцыева дарога) — пабудавана каля 118 года да н.э., злучала паўночную Італію з Іспаніяй праз Нарбонскую Галію.
- Via Egnatia — пабудавана ў II стагоддзі да н.э., злучала Дурэс з Візантыем.
- Via Julia Augusta — пабудавана ў I стагоддзі да н.э., злучала П’ячэнцу з далінай Роны.
- Via Flaminia (Фламініева дарога) — пабудавана ў 220 годзе да н.э., злучала Рым з Умбрыяй.
- Via Latina злучала Рым з паўднёвай часткай Італіі.
- Via Postumia злучала Геную з Аквілеяй.
- Via Salaria («саляны шлях») злучала Рым з тэрыторыямі сабінян, вынікаючы праз даліну Тыбра.
- Via Valeria злучала Рым з цэнтральнай Італіяй.
Афарызмы
[правіць | правіць зыходнік]Знакамітая прымаўка «Усе дарогі вядуць у Рым»[заўв 1][1] мае пад сабой фактычную аснову[2]. Рым быў цэнтрам Імперыі, першыя дарогі злучалі Рым з іншымі буйнымі гарадамі, і менавіта Рым будаваў гэтыя самыя дарогі. Таму падарожнік, які патрапіў на рымскую дарогу, мог бы без вялікіх намаганняў дабрацца да сталіцы старажытнай дзяржавы, не заблукаўшы — трэба было толькі выбіраць на скрыжаваннях самыя шырокія дарогі.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Магчыма, з «Liber parabolarum» французскага тэолага Алана Лільскага — лац.: Mille viae ducunt hominem per saecula Romam. Ці ў Лафантэна ў байцы «Le Juge arbitre, l’Hospitalier, et le Solitaire» — «Tous chemins vont à Rome»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Chevallier R. Les voies romaines. — Armand Colin, 1972.
- Thiollier-Alexandrowicz G. Itinéraires romains en France. — Faton, 2000. — ISBN 2878440366
- Von Hagen, Victor W. The Roads That Led To Rome. — Cleveland and New York: The World Publishing Company, 1967.
- Heinz, Werner Reisewege der Antike. Unterwegs im Römischen Reich. — Stuttgart: Theiss, 2003. — С. 128.
- Klee, Margot Lebensadern des Imperiums. Strassen im Römischen Reich. — Stuttgart: Theiss, 2010. — С. 160.
- Grant, Michael History of Rome. — New York: Charles Scribner, 1978.
- Laurence, Ray The roads of Roman Italy: mobility and cultural change. — Routedge, 1999. — ISBN 978-0-415-16616-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскія дарогі
- Рымскія дарогі на сайце «UNRV» (англ.)
- Рымскія дарогі на сайце «Traianus» Архівавана 28 мая 2008. (англ.)
- Міжземнаморскія рымскія дарогі (The Roman Roads in the Mediterranean) Архівавана 5 кастрычніка 2020. (англ.) (ісп.) (фр.) (італ.) (парт.)
Карты
[правіць | правіць зыходнік]- Roman Road Network, 200 AD Архівавана 12 студзеня 2008. — агульная карта ўсёй сеткі рымскіх дарог (англ.)