Світар
Сві́тар[1] або швэдар (англ.: sweat — пацець) — від цёплай вязанай вопраткі верхняй часткі цела. Часцей з воўны (ці — найчасцей — з дататкам штучных валокнаў). Найбольш цёплы сярод іншых відаў вопраткі, з доўгімі рукавамі, часта з гольфам, вырабленым з грубой воўны. Світар не расшпільваецца і апранаецца праз галаву.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гэтая вопратка пайшла да гэлтахцкіх рыбакоў з астравоў Аран на заходнім узбярэжжы Ірландыі і да сённяшняга часу выраб світара з’яўляецца адзіным сродкам утрымання жыхароў тых мясцін.
Світар быў модны ў XX стагоддзі. У 1930-х гадах Како Шанэль увяла світар у свет высокай моды, прадставіўшы мадэлі світараў для жанчын. Працэс фемінізацыі світараў адбываўся досыць павольна да 1950—1960-х гадоў, калі Мэрылін Манро, рэжысёр Эдвард Вуд, імперыя Х’ю Хефнера «Playboy» настолькі папулярызавалі жаночы світар, што ў англійскай мове нават з’явілася самастойнае абазначэнне новага моднага тыпажу — «sweater girl».
У 1970-х гадах папулярнасць світараў з натуральнай воўны знізілася ў сувязі з бумам сінтэтычных тканін. Менавіта ў гэты час з’явіліся акрылавыя світары. Новая хваля інтарэсу да світараў у 1980-х гадах прыйшла з Усходняй Еўропы, дзе шырокім пластам насельніцтва сталі даступныя бытавыя вязальныя машыны, быў наладжаны выпуск шматлікіх вязальных часопісаў. У СССР з канца 1970-х гадоў таксама выпускаліся вязальныя машыны, тут масавае вязанне світараў стымулявалася імкненнем ва ўмовах дэфіцыту насіць незвычайнае і індывідуальнае адзенне.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Кардыган
-
Світар з Ісландыі
-
Джэмпер
-
Світар рыбака, ручная работа.
-
Світар
-
Дзіцячы світар
-
Жанчына ў світары
-
Жанчына ў світары
-
Жанчына ў світары
-
Мужчына ў світары
-
Мужчына ў світары
-
Мужчына ў світары
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сві́тар // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.