Сетыф
Горад
| ||||||||||||||||||
Се́тыф[2], Сатыф[2] (араб. سطيفيف, фр.: Sétif) — горад на паўночным усходзе Алжыра ў правінцыі Сетыф, размешчаны на вышыні каля 1096 м над узроўнем мора.
Забудова горада тыпова каланіяльная, аднак паблізу захаваліся старажытнарымскі некропаль і руіны буйной візантыйскай крэпасці. Тут базуецца футбольны клуб ЕС Сетыф. Насельніцтва 200 тысяч жыхароў (2001).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад нумідыйскага паходжання быў вядомы рымлянам як Sitifis. У 97 годзе імператар Нерва пасяліў тут сваіх ветэранаў. Праз дзвесце гадоў з Маўрэтаніі была адміністрацыйна выдзелена Сітыфенская вобласць. Пасля арабскага нашэсця горад страціў былое значэнне. З 1838 года — месцазнаходжанне французскага гарнізона і цэнтр буйнога сельскагаспадарчага рэгіёна.
Трагедыя
[правіць | правіць зыходнік]Сутыкненні мясцовых жыхароў з еўрапейцамі ў 1945 годзе панеслі каля 100 жыццяў. У адказ французы правялі карную аперацыю, вядомую як Сетыфская разня. Яе ахвярамі, як мяркуюць, сталі ад 6 да 8 тысяч мясцовых жыхароў. Алжырскі прэзідэнт Абдэль Азіз Бутэфліка назваў Сетыфскую аперацыю 1945 года пачаткам генацыду алжырскага народа.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Sétif (Province Capital, Sétif, Algeria) - Population Statistics, Charts, Map and Location Праверана 9 лютага 2020.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сеты́ф, Сатыф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).