Стэнлі Коэн
Стэнлі Коэн | |
---|---|
Stanley Cohen | |
| |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1922[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2020[3][4] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта, эндакрынолаг, фізіёлаг |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1986) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1983) Rosenstiel Award[d] (1981) медаль Франкліна[d] (1987) Fred Conrad Koch Award[d] (1986) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэнлі Коэн (англ.: Stanley Cohen; нар. 17 лістапада 1922, Бруклін, Нью-Ёрк — 5 лютага 2020, Нашвіл) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1986 годзе разам з Р. Леві-Мантальчыні.[7][8][9][10] Адкрыў фактар росту эпідэрмісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 лістапада 1922 года ў раёне Флатбуш Брукліна (Нью-Ёрк). Яго бацькамі былі яўрэі-эмігранты з Расіі — Луі Коэн і Фані Коэн (Фейтэль). Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агая (1946). З 1952 года — у Вашынгтонскім універсітэце, з 1959 года — ва ўніверсітэце Вандэрбільда ў г. Нашвіл.
Член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Навуковая праца
[правіць | правіць зыходнік]Працуючы з Р. Леві-Мантальчыні (су-лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 1986 годзе) з Вашынгтонскага універсітэта ў Сэнт-Луісе ў 1950-х гадах, Коэн ізаляваў фактар росту нерваў, а затым адкрыў фактар росту эпідэрмісу[11]. Ён працягваў свае даследаванні клеткавых фактараў росту пасля пераезду ва ўніверсітэт Вандэрбільда ў 1959 годзе. Яго даследаванні клеткавых фактараў росту маюць фундаментальнае значэнне для разумення развіцця рака і распрацоўкі супрацьракавых прэпаратаў.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1983 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (сумесна з Р. Леві-Мантальчыні)
- 1985 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1986 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 1986 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1986 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Зноскі
- ↑ Stanley Cohen // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Stanley Cohen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Biochemist and Nobel Prize winner Stanley Cohen dies in Nashville at age 97 // The Tennessean — Nashville: 2020.
- ↑ а б Stanley Cohen, Vanderbilt biochemist who won Nobel Prize, has died — Універсітэт Вандэрбільта, 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж https://www.vanderbilt.edu/info/nobel/#:~:text=Stanley%20Cohen%20and%20Rita%20Levi,Distinguished%20Professor%20of%20Biochemistry%2C%20Emeritus. Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ а б в г д е Stanley Cohen – Biographical // nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 8 студзеня 2019.
- ↑ Cohen, Stanley (1993). "Epidermal Growth Factor" (PDF). In Tore Frängsmyr and Jan Lindsten (Eds.) (рэд.). Nobel Lectures, Physiology or Medicine 1981-1990. Singapore: World Scientific Publishing Co. ISBN 978-981-02-0793-9. Cohen’s Nobel Lecture.
- ↑ Raju, T. N. (2000). «The Nobel chronicles. 1986: Stanley Cohen (b 1922); Rita Levi-Montalcini (b 1909)». Lancet 355 (9202): 506. doi:10.1016/S0140-6736(00)82069-3. PMID 10841166.
- ↑ Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1999). «Stanley Cohen—Nobel Laureate for Growth Factor». Mayo Clinic Proceedings 74 (6): 600. doi:10.4065/74.6.600. PMID 10377936.
- ↑ Weltman, J. K. (1987). «The 1986 Nobel Prize for Physiology or Medicine awarded for discovery of growth factors: Rita Levi-Montalcini, M.D., and Stanley Cohen, Ph.D». New England and regional allergy proceedings 8 (1): 47-48. doi:10.2500/108854187779045385. PMID 3302667
- ↑ Carpenter, G.; Cohen, S. (1979). «Epidermal Growth Factor». Annual Review of Biochemistry 48: 193—216. doi:10.1146/annurev.bi.48.070179.001205. PMID 382984.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэту (англ.)
- Біяграфія Стэнлі Коэна (руск.)
- Stanley Cohen Nobel link (англ.)
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Нашвіле
- Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Узнагароджаныя медалём Франкліна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі ЗША
- Эндакрынолагі ЗША