Тосіхідэ Масукава
Тосіхідэ Масукава | |
---|---|
яп.: 益川 敏英 | |
Дата нараджэння | 7 лютага 1940[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 2021[3][4] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, прафесар, фізік |
Навуковая сфера | фізіка элементарных часціц |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Саката Сёіці[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія ў вобласці фізікі часціц і фізікі высокіх энергій[d] (2007) заслужаны дзеяч культуры[d] (2001) прэмія Асахі[d] (1994) Прэмія Сакураі[d] (1985, 1985) honorary doctor of the Shanghai Jiao Tong University[d] (2011) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тосіхідэ Масукава (7 лютага 1940, Нагоя, Японія) — японскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тосіхідэ Масукава нарадзіўся ў горадзе Нагоя, прэфектура Айці. У 1962 годзе скончыў універсітэт у Нагоі і ў 1967 годзе ў тым жа ўніверсітэце быў удастоены вучонага звання доктара. У цяперашні час Тосіхідэ Маскава з’яўляецца прафесарам Кіоцкага ўніверсітэта ў адстаўцы і прафесарам прыватнага ўніверсітэта Кіота Санг.
Ён з’яўляецца сааўтарам вядомага артыкула па парушэнні CP-сіметрыі. Артыкул «CP Violation in the Renormalizable Theory of Weak Interaction» (1973), напісаны сумесна з Макота Кабаясі, на 2007 год займае трэцяе месца па колькасці цытаванняў сярод артыкулаў па фізіцы высокіх энергій. У гэтай працы была ўведзена матрыца Кабіба — Кабаясі — Маскава, якая вызначае параметры змешвання кваркаў.
Гіпотэза, выказаная ў артыкуле, пастулюе існаванне трэцяга пакалення кваркаў, якое было эксперыментальна пацверджана праз 4 гады з адкрыццём b-кварка.
Зноскі
- ↑ nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
- ↑ Toshihide Maskawa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www3.nhk.or.jp/nhkworld/fr/news/313544/
- ↑ https://physicsworld.com/a/japanese-nobel-prize-winning-particle-physicist-toshihide-maskawa-dies-aged-81/
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Нагоі
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Кіёта
- Дактары навук
- Члены Японскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Культуры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты прэміі Сакураі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Японіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі