Перайсці да зместу

ФК Капенгаген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капенгаген
Поўная назва дацк.: Football Club København
Мянушкі дацк.: Løverne (Ільвы)
Заснаваны 1992
Горад Капенгаген, Данія
Стадыён Паркен, Данія
Умяшчальнасць: 38 065
Уладальнік Parken Sport & Entertainment[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2023/24 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Капенгаген» (дацк.: Football Club København) — дацкі футбольны клуб з горада Капенгаген, заснаваны ў 1992 годзе ў выніку аб’яднання клубаў «Капенгаген» і «ФКБ 1903». Выступае на стадыёне Паркен. З’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў Даніі (14 тытулаў чэмпіёна, 9 кубкаў і дзве перамогі ў Каралеўскай лізе). Галоўны супернік клуба — «Брондбю».

Футбольны клуб «Капенгаген», у многіх адносінах, з’яўляецца як новым клубам, але з багатай гісторыяй, якой маецца больш чым за сто гадоў. Клуб з’яўляецца ўнікальным, бо з’яўляецца першым клубам у Скандынавіі, які прадстаўляе адразу два клубы: «Капенгаген Больклуб», найстарэйшы футбольны клуб у кантынентальнай Еўропе, які быў заснаваны ў 1876 годзе, і клуб «Больклуб 1903», які быў заснаваны ў 1903 годзе. Два капенгагенскія клубы аб’ядналі свае першыя каманды 1 ліпеня 1992 года, стварыўшы такім чынам новы клуб. «Капенгаген» выкарыстаў ліцэнзію клуба «Больклуб 1903», каб узяць удзел у Суперлізе, у той час як «Капенгаген Больклуб» стаў афіцыйнай рэзервовай камандай клуба. З аднаўленнем стадыёна Паркен, які таксама з’яўляецца хатняй арэнай зборнай Даніі, новы клуб ад самага пачатку распачаў выступы на сучасным стадыёне. «Капенгаген» адразу нацэльваўся на высокія мэты.

У гэты час клуб кіраваўся Бені Ёхансенам і адразу дора пачаў свае выступы. Клуб адразу ўзяў удзел у Кубку Інтэртота, збіўшы ў першым матчы швейцарскі «Грасхопер» з лікам 2:1[2]. У выніку капенгагенскі клуб атрымаў перамогу ў сваёй групе і атрымаўшы права на ўдзел у Кубку УЕФА, дзе, аднак, саступіў у супрацьстаянні з французскім «Асерам». У сезоне 1992/93 «Капенгаген» атрымаў перамогу ў айчыннам чэмпіянаце, на адзін пункт апярэдзіўшы «Одэнсэ» і на два — «Брондбю», які ў выніку стаў трэцім[3]. Ад сезона 1993/94 у клубе было шмат чаканняў, але сезон пачаўся з буйнога паражэння ад італьянскага «Мілана» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Капенгаген» да зімовага перапынку абсталяваўся на трэцім месцы, але ўвесну клуб дагнаў лідара чэмпіянату клуб «Сількебарг». У перадапошнім матчы сезона гэтыя дзве каманды сустрэліся паміж сабой на стадыёне Паркен. Гульня, між тым, усталявала новы рэкорд наведвальнасці ў 26 679 чалавек[4]. «Капенгаген» перамог у матчы з лікам 4:1, тым самым клуб абышоў «Сількебарг» на адзін пункт і ўварваўся на першы радок, аднак у фінальнай гульні сезона атрымаў паражэнне ад «Одэнсэ» з лікам 3:2 і, у выніку, заняў толькі другое месца[5].

  • Чэмпіянат Даніі:
    • Чэмпіён (15): 1993, 2001, 2003, 2004, 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2017, 2019, 2022, 2023
    • Другое месца (7): 1994, 2002, 2005, 2012, 2014, 2015, 2020
    • Трэцяе месца (4): 1998, 2008, 2021, 2024
  • Кубак Даніі:
    • Пераможца (9): 1995, 1997, 2004, 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2023
    • Фіналіст (4): 1998, 2002, 2007, 2014

Зноскі