Хубэй
Хубэй | |
---|---|
кіт.: 湖北省 | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Wang Zhonglin[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-HB |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хубэ́й — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у сярэднім цячэнні ракі Янцзы.
Плошча 187,4 тыс. км². Насельніцтва 59,75 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Ухань.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя размешчана ў межах Цзянханьскай раўніны, на ўсходзе — адгор’і хрыбта Дабашань (вышыня да 3052 м). Галоўная рака — Янцзы. Шмат азёр. Клімат субтрапічны, мусонны.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. Арашаецца каля 50 % пасяўной плошчы. Галоўная культура — рыс. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, бавоўнік, рамі, кунжут, арахіс, рапс, чай, тытунь. Пладаводства (цытрусавыя, яблыкі, грушы).
Гадуюць буйную рагатую жывёлу (выкарыстоўваецца пераважна як цяглавая сіла), свіней, птушак. Рыбаводства.
Нарыхтоўка пладоў тунгавага дрэва, драўніны. Вядзецца здабыча жалезнай руды і руд каляровых металаў.
Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (цяжкае, энергетычнае, радыётэхнічнае і інш.), хімічная, тэкстыльная, харчовая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Ухань, Хуаншы, Сянфань, Ічан.
Суднаходства па рацэ Янцзы і яе прытоках.
Зноскі
- ↑ а б http://english.mofcom.gov.cn/article/zt_business/lanmub/
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хубэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хубэй