Перайсці да зместу

Царква Рызапалажэння (Маскоўскі Крэмль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Рызапалажэння
Церковь Ризоположения
55°45′02″ пн. ш. 37°36′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўская
Тып будынка Царква
Архітэктурны стыль архітэктура Расіі[d]
Дата заснавання 1450
Будаўніцтва 14841485 гады
Рэліквіі і святыні іканастас, стварэнне якога прыпісваюць мастаку Назарыю Істоміну (1627)
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353044№ 7710353044
Матэрыял цэгла
Сайт kreml.ru/en/museums/chur…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Рызапалажэння ў маскоўскім Крамлі — помнік архітэктуры, пабудаваны у 14841486 на месцы аднаіменнай царквы 1451.

Царква была пабудавана пскоўскімі архітэктарамі і да сярэдзіны XVII стагоддзя служыла як дамавая царква маскоўскіх мітрапалітаў, а затым патрыярхаў. У 1655 годзе пры патрыярху Нікане царква была перададзена велікакняжацкаму палацу, дзе была злучана пераходамі з палацам царыц і царэвен, а ў другой палове XVII стагоддзі над паўночнай і заходняй паперцямі былі збудаваны крытыя галерэі.

Назва царквы паходзіць ад візантыйскага свята, устаноўленага ў гонар прыбыцця адзення Багамацеры ў Канстанцінопаль, якое некалькі раз выратавала горад ад нашэсцяў.

Царква Рызапалажэння — аднакупальная, з паўднёвага боку ганак, з паўночнай і заходняй — паперці (да XVII стагоддзя адкрыты гульбішчы).

Цудоўнае выратаванне Канстанцінопаля пры дапамозе рызы Багамацеры. Фрэска з царквы Рызапалажэння ў Маскоўскім крамлі, 1644

У стварэнні фрэсак на сценах і вузкіх слупоў усярэдзіне цэркваў прымалі ўдзелы Іван Барысаў, Сідар Паспееў і Сямён Абрамаў (1644). Фрэскі паказваюць Хрыста, прарокаў і цароў, а таксама сцэны з жыцця Багамацеры. Вялікі іканастас створаны Назарыем Істоміным у 1625 годзе.