Цыркумфлекс
Выгляд
Цыркумфлекс | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
◌̂ | ||||||||||||
| ||||||||||||
Характарыстыкі | ||||||||||||
Назва |
combining circumflex accent | |||||||||||
Юнікод |
U+0302 | |||||||||||
HTML-код |
| |||||||||||
UTF-16 |
0x302 | |||||||||||
URL-код |
%CC%82 |
Цыркумфле́кс (лац.: circumflexus), камора, або перыспамéна[1]. — дыякрытычны знак і камп’ютарны сімвал.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дыякрытычны знак
[правіць | правіць зыходнік]- У французскай мове (сірканфлекс) ставіцца над галоснай і пазначае зычны гук (звычайна «s»), які некалі вымаўляўся, але пазней выпаў, і доўгі час пазначаўся «нямой» літарай: tête < teste. Пазначае адкрытае «е» [ε].
- У партугальскай мове ставіцца над галоснымі â, ê, ô і пазначае іх закрытае вымаўленне пад націскам, напрыклад, у слове você, а таксама для адрознення амонімаў (дзеяслова pôr ад прыназоўніка por)
- У алфавіце эсперанта існуе 5 зычных літар з цыркумфлексам: ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, якія чытаюцца адпаведна [t͡ʃ]? , [dʒ]?, [х]?, [ʒ]? і [ʃ]?.
- У румынскай мове існуе 2 галосныя літары з цыркумфлексам: â і î, якія пазначаюць гук «ы».
- У валійскай мове выкарыстоўваецца для пазначэння даўгаты галосных.
- У курдскім алфавіце тры літары з цыркумфлексам.
У праграмаванні
[правіць | правіць зыходнік]У наборы з клавіятуры ёсць ^ (карат, або стрэшка[крыніца?] — сімвал, які ўжываецца асобна, не як дыякрытык).
- У мовах праграмавання C, C++, Java, C# і некаторых іншых цыркумфлекс пазначае аперацыю пабітавага XOR (выключальнага АБО).
- У C++/CLI выкарыстоўваецца пры абвяшчэнні кіраванага аб’екта:
Object ^obj = gcnew Object();
- У Pascal пазначае «паказальнік».
- У мове Smalltalk пазначае вяртанне аб’екта-значэння з метаду.
- У заснаваных на Бейсіку мовах праграмавання, Mathematica, MATLAB, Forth і на мікракалькулятарах (нароўні з функцыяй «XY») абазначае ўзвядзенне ў ступень.
- У рэгулярных выразах і ў тых мовах, дзе яны выкарыстоўваюцца (AWK, Perl і г.д.) у залежнасці ад кантэксту пазначае або пачатак радка, або інвертаванне групы сімвалаў. (напрыклад:
"^[^0-9]"
— не-лічба ў пачатку радка). - У мове MUMPS, Caché папярэднічае імёнам глабальных пераменных і праграм. Глабальныя пераменныя, у адрозненне ад лакальных (імёны якіх не пачынаюцца з ^) захоўваюць значэнні ў базе даных.
- У мове Parser азначае выклік функцыі.
У мовах апісання даных
[правіць | правіць зыходнік]- У мове апісання складанага тэксту ΤΕΧ і пашыраным варыянце мовы апісання матэматычных выразаў eqn выкарыстоўваецца для ўказання верхняга правага індэкса: напрыклад, x^{y^z} (аднолькава ў TeX і eqn) будзе выглядаць прыблізна як
- У простым тэксце (plain text) цыркумфлекс выкарыстоўваецца для вылучэння (падкрэслення) вышэйстаячага радка:
Прыклад падкрэсленага тэксту ^^^^^^^^^^^^^
У інтэрнэце
[правіць | правіць зыходнік]- У інтэрнэт-чатах і форумах сімвал ^ служыць складовай часткай адной з разнавіднасцей японскага смайла ^_^.
- Там жа выкарыстоўваецца ў камбінацыях ^W і ^H для імітацыі выдалення апошняга слова або сімвала адпаведна, напрыклад «нельга не^W пагадзіцца» азначае тое ж, што і «нельга пагадзіцца».
- Часам служыць скарочаным абазначэннем клавішы ctrl, напрыклад «Для захавання дакумента націсніце ^S»
У матэматыцы і фізіцы
[правіць | правіць зыходнік]- Знак ужываецца для абазначэння матэматычных аператараў.
- У фізіку знак увайшоў з развіццём квантавай механікі, дзе таксама выкарыстоўваецца для абазначэння аператараў, напрыклад, — аператар імпульсу, — гамільтаніян сістэмы. У прыкладных тэкстах (фізічных і пад.) азначэнне аператара могуць не пісаць дзеля спрашчэння выгляду формул.