Чупакабра
Выгляд
Чупакабра (ісп.: chupacabras; ад chupar — «смактаць» і cabra — «каза», літаральна: «казіны вампір») — невядомая навуцы істота, персанаж гарадской легенды. Паводле легенды, чупакабра забівае жывёл (пераважна коз) і высмоктвае ў іх кроў.
Дакладных звестак аб існаванні чупакабры няма, тым не менш СМІ перыядычна распаўсюджваюць сведчанні відавочцаў, якія нібыта бачылі чупакабру. Часта за «чупакабру» прымаюць жывёл (лісіц, каётаў, рысей, тхароў).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чупакабра