Перайсці да зместу

Якаб Марыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаб Марыс
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 жніўня 1837(1837-08-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1899(1899-08-07)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Вілем Марыс[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак Гаагская школа жывапісу
Уплыў на Альберт Нейхёйс[d]
Член у
Узнагароды
Commander of the Order of the Netherlands Lion
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаб Хендрыкус Марыс (нідэрл.: Jacob Hendricus Maris; 25 жніўня 1837, Гаага — 7 жніўня 1899, Карлавы Вары) — галандскі мастак-імпрэсіяніст, графік і літограф гаагскай школы.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Якаб быў старэйшым братам з трох, якія складалі сямейства мастакоў Марыс, і найбольш паспяховым з іх. Займацца малюнкам Якаб пачаў яшчэ ў дзіцячым узросце. Пазней вучыўся ў Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Гаазе і з 1855 года — у акадэміі ў Антверпене, дзе навучаўся ў Нікеза дэ Кейзера і Губерта ван Ховэ.

Свае карціны Я. Марыс пісаў у стылі «вялікіх галандцаў» XVII стагоддзя, якімі ён захапляўся. Першапачаткова ён пісаў сцэнічныя, адушаўлёныя прысутнасцю чалавека, сюжэты. Пачынаючы з 1872 года мастак стварае пераважна пейзажы. Належаў, разам са сваімі братамі, да заснаванай Ёзефам Ізраэлсам у 1870 годзе Гаагскай мастацкай школы, блізкай у творчых адносінах да французскай барбізонскай школы. Тут Я. Марыс развівае тыповы для яго стыль з пераважным нябесна-шэрым і карычневым колерам. Жыў і працаваў у калоніі мастакоў у маёнтку Остэрбек, дзе блізка сышоўся з такімі мастакамі, як Антон Маўвэ, Герард Більдэрс і Іаханес Більдэрс.

У перыяд з 1865 па 1871 год Я. Марыс жыве і працуе ў Парыжы. Потым перабіраецца на радзіму, у Гаагу.

Зноскі