11 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
11 жніўня — дзвесце дваццаць трэці (дзвесце дваццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 480 да н.э.: Бітва пры Фермапілах паміж персідскай арміяй Ксеркса і саюзным войскам грэчаскіх полісаў пад кіраўніцтвам спартанскага цара Леаніда.
- 490: Адбылася бітва пры рацэ Ада, дзе армія Тэадорыха Вялікага разбіла войска Адаакра.
- 843: Падпісаны Вердэнскі дагавор дагавор аб падзеле імперыі Карла Вялікага паміж трыма сынамі Людовіка I Набожнага.
- 1127: Першае ўпамінанне пра Горадзен (Гродна) ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцьеўскі летапіс).
- 1471: Падпісаны Корастынскі мір паміж Ноўгарадам і Масквой, паводле якога Ноўгарад прызнаваў уладу Масквы і выплочваў кантрыбуцыю ў 16 тыс. рублёў.
- 1492: Пачатак пантыфікату Папы Рымскага Аляксандра VI, адной з самых змрочных постацяў у гісторыі папства.
- 1794: Другая атака расійскіх войскаў на Вільню, наступным днём горад капітуляваў.
- 1962: Запуск касмічнага карабля Усход-3.
- 1971: Адбылася дэманстрацыя хіпі ў Гродне.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1837: Мары Франсуа Садзі Карно, французскі інжынер і палітык
- 1856: Уладзімір Дабравольскі, беларускі этнограф (пам. 7.5.1920)
- 1858: Хрысціян Эйкман, нідэрландскі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- 1905: Эрнст Яаксан, эстонскі дыпламат
- 1907: Аляксей Бараноўскі, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі (пам. 1970)
- 1921: Алекс Хейлі, амерыканскі пісьменнік
- 1932: Пітэр Айзенман, амерыканскі архітэктар
- 1939: Джэймс Мэнчэм, першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў
- 1943: Первез Мушараф, 10-ы прэзідэнт Пакістана
- 1973: Луіс Альберта Лакалье Поу, прэзідэнт Уругвая
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 897: Віфрэд I Валасаты, каталанскі граф, якога лічаць заснавальнікам Каталоніі
- 1253: Клара Асізская, італьянская святая
- 1464: Мікалай Кузанскі, нямецкі мысляр (нар. 1401)
- 1831: Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў, расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (нар. ў 1763)
- 1956: Джэксан Полак, амерыканскі мастак (нар. 28.1.1912)
- 1965: Карла Мензэ, нямецкі мастак
- 1972: Макс Тэйлер, амерыканскі вірусолаг
- 1996: Ванга, балгарская прадракальніца (нар. 31.1.1911)
- 2002: Іржы Коларж, чэшскі паэт
- 2021: Жэнеўева Ас, французская мастачка