Перайсці да зместу

Gentleman (альбом)

Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Gentleman
Вокладка альбома Hair Peace Salon «Gentleman» (21 сакавіка 2012 года)
Музычны альбом Hair Peace Salon
Дата выпуску 21 сакавіка 2012 года
Запісаны 2009–2012
Жанр паўэр-поп, інды-рок, брыт-поп[1]
Працягласць 41:11
Мова песень англійская
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Hair Peace Salon
«Split Before, Together Now» (2007)Gentleman
Сінглы з «Gentleman»
  1. «Happy for a While»
    Выпушчаны: 5 красавіка 2010 года
  2. «Rolz'n'Rulz»
    Выпушчаны: 15 верасня 2010 года

«Gentleman» (бел.: «Джэнтльмен») — першы студыйны альбом беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта «Hair Peace Salon», выпушчаны 21 сакавіка 2012 года. Кампакт-дыск змяшчае 10 трэкаў, запісаных у перыяд 2009—2012 гадоў. Усе песні былі напісаны Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

Пачатак працы. Happy for a While

[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец 2009 года падчас прэзентацыі кліпа «In Tune» на «Experty.by» было абвешчана, што гурт «Hair Peace Salon» пасля пературбацый у складзе пачаў працу над новым альбомам[6]. Вясной 2010 года ў інтэрв’ю кітайскаму часопісу «我爱摇滚乐» (бел.: «Я люблю рок-н-рол») удзельнікі гурта патлумачылі свой падыход да грунтоўнай працы: «Да нядаўняга моманту мы проста не лічылі патрэбным запісваць поўнафарматную кружэлку, але цяпер упарта працуем у гэтым кірунку»[7].

Першы сінгл з будучага альбома пад назвай «Happy for a While» (бел.: «Шчасліў на імгненне») быў выпушчаны спачатку на кітайскім рынку з асаблівай для рэгіёна вокладкай 5 красавіка 2010 года[8]. Рэліз свайго новага EP на радзіме ж гурт вырашыў прымеркаваць да Дня касманаўтыкі, бо, як паяснілі выбар даты для «Тузіна Гітоў» музыкі, «нашы новыя песні якраз аб’ядноўвае адвечнае імкненне чалавека да новага, да заваявання нязведаных абшараў»[9]. «Мэта такіх падарожжаў — гэта доўгачаканае імгненне шчасця, пасля якога зноў трэба рухацца наперад, каб паспець больш, хоць часу ўсё менш...» — пісаў пра «Happy for a While» «Ultra-music.com»[10].

Сінгл змясціў дзве новыя песні «Happy for a While» і «Out of Time», і яго можна было бясплатна спампаваць з сайта гурта[11]. Выпуск азнаменаваў музычны зрух гурта ад меланхоліі брытанскага рока ў бок паўэр-попа[12], і, як увесну паведаміў «Experty.by» вакаліст-клавішнік Канстанцін Карман, суцэльны музычны альбом павінен быў выйсці ўжо наступнай восенню[13]. Бубнач Уладзімір Агаян падчас працы над новымі фанаграмамі выказаў думку, што магчыма ў запісе будуць прымаць удзел і запрошаныя музыкі, таму што ўчатырох «не заўсёды атрымліваецца рэалізаваць усе задумкі»[13].

Песні з сінгла, як і зменены дрэс-код музыкаў, былі прадстаўлены 10 красавіка ў клубе «Broadway» у рамках прэм’ернага шоу пры падтрымцы «Drum Ecstasy», «Кассиопеи», «The Stampletons» ды іншых артыстаў[14][15]. Карэспандэнт «Ultra-music.com» Андрэй Пятакоў стаў сведкам новага вобраза гурта, акрэсленага «піжамнай чацвёркай», а таксама адным з першых пачуў свежы рэмікс, які трапіць на тэматычны самотнік да альбома восенню[16]. Шырокай публіцы новыя аблічча і больш жвавыя свежыя творы былі прадстаўлены ў чэрвені падчас удзелу ў музычным шоу канала СТБ «Зорны рынг»[17].

Rolz'n'Rulz і HPS Remixed

[правіць | правіць зыходнік]

Другі сінгл з альбома «Rolz'n'Rulz» (бел.: «Ролі і правілы»), у якім пяецца пра прыродазнаўчыя і надуманыя ўмоўнасці, якія абмяжоўваюць або надзяляюць людзей правамі, быў выдадзены 15 верасня 2010 года[18]. Рэцэнзент «Experty.by» Антон Серанкоў учуў у спеве больш рок-н-ролавых матываў, чым зыходна задуманых паўэр-попаўскіх, і заключыў: «Гэта страшна бадзёрая, заразліва радасная песня з яснай мелодыяй і энергічнымі гітарамі, зробленая наколькі проста, настолькі і са шчырым энтузіязмам»[19]. Крытык ej.by Зміцер Падбярэзскі, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцце рок-н-ролу ў сваім сінгле, напісаў: «„Rolz'n'Rulz“ — адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь не ў першую чаргу — вакальныя партыі і падаць яго адпаведным чынам»[20].

Выпуск сінгла быў падтрыманы эксперыментальным самотнікам «HPS Remixed» (бел.: «HPS у апрацоўцы»), на які трапілі 6 песень з дзвюх апошніх сінглаў у транс, драм-н-бэйс, даўнтэмпа ды іншых стылёвых апрацоўках ад шэрагу дыджэяў мінскай электроннай сцэны[21], да якіх звярнуліся ў выніку пройгрышу ў конкурсу «Bonobo  (руск.)»[22]. Як успаміналі музыкі для «Kyky.org», слухачы даследавалі старонку гурта на «Last.fm», выявілі «заскробленыя»[A] біркі і сталі пісаць лісты і пытацца пра рэміксы[23]. «Гітарныя партыі ў „Hair Peace Salon“ мне прыйшліся даспадобы, таму я пайшоў на эксперымент з ламанымі рытмамі. Атрымаўся дынамічны рэмікс, які вельмі розніцца па канцэпцыі ад арыгіналу», — казаў аўтар аднаго з рэміксаў DJ Rog[24]. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — апавёў «Тузіну Гітоў» Алег Вяль, лідар гурта. — Вобразнае бачанне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму»[24].

Віктар Сямашка, вядучы падкаста «Кракатук» на «Беларускім Радыё Рацыя», у сваёй перадачы агучыў, што дыджейскія версіі выйшлі лепшымі за арыгіналы[25].

У прэс-рэлізе ў падтрымку сінгла і EP для «Experty.by» гурт адзначыў, што праца над маючым адбыцца дэбютным альбомам будзе завершана да пачатку зімы 2010 года[26]. Гурт невылазна засеў у студыі дзеля запісу альбома[27]. Як прызналіся ўдзельнікі 3 снежня 2010 года падчас анлайн-канцэрта на самым вялікім беларускім партале «TUT.BY», дзе яны выканалі ў тым ліку некалькі песень з апошніх сінглаў, важная праца над алічбаваннем твораў у студыі гуказапісу вымусіла моцна скараціць колькасць жывых выступленняў[28].

У інтэрнет-эфіры музыкі абвесцілі, што на дыск плануецца ўключыць 11 кампазіцый, і тэмы высакароднасці, шчодрасці, сілы духу, прагі да жыцця з крыхай дзівацтваў і самаіроніі павінны прайсці праз яго чырвонай ніткай[29]. Таксама быў агучаны і ўдакладнёны графік запісу матэрыялу да кружэлкі цягам да восені 2011 года, згодна з якім праца ішла яшчэ год[28][30].

Выпуск альбома і гастролі

[правіць | правіць зыходнік]

18 сакавіка 2012 года гурт зрабіў афіцыйны анонс свайго поўнафарматнага альбома «Gentleman» у кароткім анімацыйным відэа[31]. Музычныя творы за апошнія тры гады былі аб’яднаны ў альбом «Gentleman», і гэты рэліз пачаў быць даступны на афіцыйным сайце гурта з 21 сакавіка 2012 года бясплатна з магчымасцю заплаціць столькі, колькі вы захочаце  (руск.) для прыхільнікаў[32]. Вакаліст Канстанцін Карман у каментары «Тузіну Гітоў» у дзень выпуска альбома заявіў, што «на гэтым дыску няма прахадных песень. Альбом выйшаў разнастайным, але пры тым ён мае агульны настрой і не зацягнуты»[33].

Варта адзначыць, што, нягледзячы на папярэднюю аб’яву, толькі 10 трэкаў з’явіліся ў фінальнай версіі[34]. Лідар гурта Алег Вяль патлумачыў гэтае рашэнне ў каментары для «Experty.by»: «Першапачаткова 11 песень былі запланаваны для альбома; пасля завяршэння запісу і падчас спроб сфармаваць гарманічны спіс кампазіцый аказалася, што адзін са спеваў зусім не ўліваецца ў агульную канву – давялося выдаліць»[32].

Першы канцэрт у падтрымку альбома прайшоў у Віцебску 31 сакавіка ў клубе «Чердачок»[33]. Зыход сталага барабаншчыка Уладзіміра Агаяна значна сапсаваў далейшыя гастрольныя планы[35]. Музыкі гурта, якія засталіся, нават адыгралі адзін з рэдкіх канцэртаў утрох[36]. З улікам гэтых абставін пампезнае шоу ў падтрымку выхаду самотніка было адкладзена да 11 кастрычніка 2012 года[37][38]. У гэты дзень гурт «Hair Peace Salon» зрабіў прэзентацыю свайго альбома «Gentleman» у адным з самых папулярных канцэртных залаў Мінска — клубе «RE:PUBLIC»[39][40]. Падчас сольнага выступу музыкі выканалі песні з альбома, некаторыя старыя хіты, спелі дуэт і пару кавераў сваіх песень на беларускай мове, а таксама афіцыйна прадставілі свайго новага бубнача Аляксандра Сцепановіча грамадскасці[41][42]. Крытыкі ацанілі вялікі восеньскі канцэрт, які атрымаўся хатнім, без адменнай разынкі, «на чацвёрачку», у той час як Ірэна Катвіцкая, мастацкі кіраўнік фолк-гуртоў «Akana-NHS», «Kazalpin» і іншых, адзначыла праз «Будзьма беларусамі!» элегантнасць, вытанчанасць і чысціню выкананай джэнтльменамі праграмы[43].

Падчас наступнай паловы года было дадзена больш дадатковых канцэртаў у падтрымку матэрыялу новага альбома[44]. Паўакустычную версію сваёй праграмы «Gentleman» музыкі падрыхтавалі спецыяльна для Бабруйска[45][46]. «Мы зрабілі акустычную праграму выключна для канцэртаў, для слухачоў, — тлумачыў «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» гітарыст Алег Вяль[47] і дадаваў на «Ultra-music.com»: — Ды і нам самім цікава па-іншаму граць трэкі, якія ў электронным выкананні трохі надакучылі»[48]. У далейшым альбом «Gentleman» у акустыцы паслухалі і мінчукі[49][50]. Паміж гэтым былі і сольныя рокавыя імпрэзы[51][52]. Гурт «Clover Club» стаў напарнікам па канцэрту ў сакавіку 2013 года[53][54].

У тым жа месяцы гурт у трэці раз адыграў на штогадовым фестывалі «Акустыка вясны»[55][56][57]. Як казалі музыкі, яны сутыкнуліся з патрэбай «максімальна кампактна дабірацца да невялікіх гарадкоў», таму перапрацавалі свае песні[58]. У красавіку 2013 года «Hair Peace Salon» стаў гэдлайнерам на прэзентацыі складанкі мясцовых гуртоў «ССК-2» ў Слуцку[59][60]. Скончыўся тур у падтрымку альбома маёвым канцэртам у Кіеве[61][62].

На думку крытыкаў Марыі Калеснікавай з Еўрапейскага радыё для Беларусі і Змітра Падбярэзскага з ej.by і Experty.by, афармленне альбома заслугоўвае асобных радкоў[4][63]. Разам з заканчэннем працы над музычным бокам плыты ў канцы 2011 года гурт пачаў шукаць «сапраўднага мастака», які б намаляваў вокладку[64]. Такім чынам, на пярэдняй вокладцы і ў буклеце CD дыска былі выкарыстаны малюнкі Сяргея Балянка, беларускага мастака[65]. Музыкі «Hair Peace Salon» былі ўражаны яго афортамі, якія яны знайшлі ў мастацкай галерэі[32]. Са згоды гравюрыста яго некалькі прац былі набыты і ўжыты для аздаблення вокладкі і іншых старонак буклета CD, а таксама для аніміраванага відэа да анонса альбома[32].

Альбом атрымаў у асноўным станоўчую крытыку. «Тузін Гітоў» ахарактарызаваў CD наступнымі словамі:«10 дыхтоўных трэкаў. Нічога лішняга. «Gentleman» з шэрагу тых сёлетніх альбомаў, якімі можна безумоўна ганарыцца»[66]. У рэцэнзіі «Еўрапейскага радыё» запіс называўся як «добрая, грунтоўная, прадуманая і гожая праца. Ну і асобны рэспект афармленню»[4]. На думку калумніста сайта «Будзьма беларусамі» Сяргея Будкіна, «яны маюць усё, што трэба — выдатныя галасы, неблагую лірыку, хвацкі гук, бездакорнае выкананне, пісьменную падачу»[2]. Зміцер Падбярэзскі, адзін са штатных экспертаў партала «Experty.by», заўважыў, што «гэты калектыў і знаходзіцца якраз ці не за ўсіх бліжэй да стандартнай еўрапейскай традыцыі сумяшчэння рокавага інструментарыя з дастаткова папсовай мелодыкай»[3][63]. Яго калегу Алегу Клімаву, які адзначыў, што «„Rolz'n'Rulz“ чапляе», спадабалася большая энергічнасць і агрэсіўнасць, а таксама і меладычнасць[3]. Іншы рэцэнзент «Experty.by» Зміцер Безкаравайны пахваліў у альбоме «меладычныя і меланхалічныя песні, прыгожыя гітары і распазнавальны высокі вакал Алега Вяля»[3]. Марыя Калеснікава, пазаштатны аўтар праекта «Experty.by», назвала альбом «спружынай, якая пры выпростванні не робіць больна, а лагодзіць» і акцэнтавала ўвагу на «шматгалоссе, што часам прымушае ўспомніць ліверпульскую чацвёрку, надае гучанню паветранасць і адчуванне буйнога мазка»[67], а Сяргей Будкін палічыў, што «прыемна чуць цэльны выпеставаны альбом, у якім ставяць не на адну-дзве канкрэтныя песні, а адразу на ўсе трэкі»[68]. Юрась Ускоў з «Нашай Нівы» падсумаваў ацэнкі айчынных экспертаў: «Дэбютнага альбома ад „Hair Peace Salon“ чакалі некалькі гадоў, вынік не расчараваў: выдатны брыт-рок, чыё студыйнае ўвасабленне апынулася не горшым за канцэртнае»[69]. Станоўчую адзнаку дыску даў і расійскі журналіст Аляксандр Філімонаў: «Ласы я да ўсялякай брытаншчыны і гітаршчыны з меланхалічным вакалам і мінорнымі мелодыямі, таму і не змог прайсці міма»[70].

У той жа час аглядальнікі адзначылі адсутнасць яркасці і арыгінальнасці, таму што запіс чуўся як звычайны альбом брытанскай хвалі. На погляд аглядальніка «ej.by» і «Experty.by» Змітра Падбярэзскага, музыка альбома выглядае недарэчна на фоне вокладкі на аснове твораў Сяргея Балянка, «мастака насамрэч арыгінальнага, парадаксальнага». Уладальнік музычнага партала «Experty.by» Зміцер Безкаравайны ў сваёй рэцэнзіі напісаў: «Атрымаўся дыхтоўны альбом, які гучыць занадта прадказальна». Таксама журналісты паставілі на від бруднаваты гук, што разабраць большасць тэкстаў на слых практычна нерэальна, ды пэўную недаказанасць у песнях[3].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

У аглядзе ад «Тузін Гітоў» па выніках 2012 года альбом быў адзначаны як «вельмі слаўная праца, дзе адчуваецца індывідуальнасць»[71]. Раней кружэлка ўжо адзначалася сайтам у артыкуле «Топ-5 беларускай музыкі гэтай вясны»[72]. Дыск таксама падзяліў месцы з шостага па дзявятае ў рэйтынгу дзесяці лепшых альбомаў, выдадзеных за першае паўгоддзе 2012 года па версіі партала «Experty.by»[73], быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах ад Аляксандра Філімонава, рэдактара «Lenta.ru  (руск.)»[70], Сяргея Будкіна, рэдактара «Тузін Гітоў»[68], Машы Калеснікавай, рэдактара «Еўрапейскага радыё для Беларусі»[67]. Алег Клімаў як калумніст «СБ. Беларусь сегодня» напісаў пра плыту ў артыкуле пра найбольш годныя для папаўнення асабістых фанатэк айчынныя альбомы за першыя сем месяцаў 2012 года[74]. Першы трэк плыты «Borderline» быў выбраны ў топ лепшых сучасных беларускіх песень парталам «Lenta.ru»[75]. Таксама за альбом гурт атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Дэбют года» на першай прафесійнай музычнай прэміі Беларусі ў галіне рока, індзі і альтэрнатывы «Rock Profi»[76].

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]
НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Borderline» Алег Вяль, Канстанцін КарманАлег Вяль 4:09
2. «Gentleman» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:47
3. «Face to Face» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 3:57
4. «Happy for a While» Алег ВяльАлег Вяль 4:06
5. «Out of Time» Алег ВяльАлег Вяль 3:17
6. «Rolz’n'Rulz» Алег Вяль, Канстанцін КарманАлег Вяль 3:55
7. «Criminal» Алег ВяльАлег Вяль 3:36
8. «Dotted» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:29
9. «Someone Better» Алег ВяльАлег Вяль 4:28
10. «Stand the Love» Канстанцін КарманКанстанцін Карман 4:27

Hair Peace Salon:

  • Алег Вяль — вакал, бэк-вакал, гітары.
  • Канстанцін Карман — вакал, бэк-вакал, клавішныя.
  • Максім Дзевічэнскі — бас.
  • Уладзімір Агаян — барабаны (1, 2, 3, 7, 8, 10).
  • Аляксей Кузняцоў — барабаны (4, 5, 6).

Вытворчасць:

  • Яўген «Yellow Kid» Сухавей — звядзенне (1, 2, 6, 7, 8, 9, 10).
  • Павел Сініла — звядзенне (3, 5).
  • Анатоль Шманай — звядзенне (4).
  • Павел Сініла, студыя «Еverest Studio» — мастэрынг.
  • Slap — дызайн вокладкі з выкарыстаннем афортаў Сяргея Балянка.
  • Сяргей Балянок — ілюстрацыі вокладкі.
  • Максім «Krukoff» Лушчык — анімацыя вокладкі[32].
  1. рэкамендаваныя; ад назвы сістэмы рэкамендацыі песен Last.fm «англ.: Audioscrobbler».
  1. Хагнир. "Ситка Пит 2012-05" (KARAKUL, Anvil Smith, HAIR PEACE SALON, LOWRIDERZ, Organoid, Starpilot и др.). nneformat.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 25 снежня 2018.
  2. а б Будкін, Сяргей. Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  3. а б в г д Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) . Experty.by (13 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  4. а б в Калеснікава, Маша. Hair Peace Salon "Gentleman" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 17 чэрвеня 2017.
  5. Колесникова, Маша. Внештатный эксперт М.Колесникова: Hair Peace Salon "Gentleman" . Еўрапейскае радыё для Беларусі. experty.by (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 12 лістапада 2018.
  6. Новый клип группы Hair Peace Salon (+видео) (руск.). experty.by (28 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2018. Праверана 14 November 2018.
  7. Hair Peace Salon: «Рукі прэч ад Тыбэту» . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  8. Happy For A While (豆瓣) (кіт.). Douban  (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  9. Hair Peace Salon пазбавіліся мэлянхаліі . Тузін Гітоў. mpby.ru (7 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  10. Hair Peace Salon презентуют интернет-сингл «Happy For A While» (руск.). Ultra-music.com (6 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 17 лістапада 2018.
  11. Hair Peace Salon прэзентуюць сінгл . Еўрапейскае радыё для Беларусі (6 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2019. Праверана 6 чэрвеня 2019.
  12. Еўрарадыё. Hair Peace Salon: “Мы ўжо больш не брыт-рок” . Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2019.
  13. а б Группа Hair Peace Salon выпустила интернет-сингл, готовит альбом (руск.). experty.by (7 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 14 November 2018.
  14. Шеремет, Егор. home-fest «cheelzzz!» (руск.). Ultra-music.com (14 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 17 лістапада 2018.
  15. olya_liubimova. Фото "Hair Peace Salon". another.by. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 17 November 2018.
  16. Пятаков, Андрей. home-fest «cheelzzz!»: пятилетие «fucktoreal promo» (руск.). Ultra-music.com (14 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 17 лістапада 2018.
  17. Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по "Динамо" и искать новую маечку – слишком дорого (руск.). СТБ (20 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 31 студзеня 2016.
  18. Slap. Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon . generation.by (16 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 29 October 2018.
  19. Серенков, Антон. Субъективный интернет-обзор (сентябрь 2010) (руск.). experty.by (11 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 14 November 2018.
  20. Подберезский, Дмитрий. Rolz'n'Rulz (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  21. Hair Peace Salon выпустили новый интернет-сингл «Rolz’N’Rulz» (руск.). Ultra-music.com (17 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
  22. Еўрарадыё. Bonobo выбірае беларускіх музыкаў . Еўрапейскае радыё для Беларусі (6 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2010. Праверана 3 лістапада 2019.
  23. ку поговорил с группой Hair Peace Salon про передвижения людей и идей вокруг группы (руск.). Культурный журнал (10 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2018. Праверана 21 снежня 2018.
  24. а б Танчыць Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (5 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  25. Сямашка, Віктар; Андрэй Назараў. “Электрасфэра” Кракатук №035  (mp3). podfm.ru. Беларускае Радыё Рацыя (12 кастрычніка 2010). — «Дыджейскія версіі аказаліся лепшымі за арыгіналы...»  Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2019. Праверана 7 лістапада 2019.
  26. Hair Peace Salon анонсируют новый альбом (руск.). experty.by (20 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 14 November 2018.
  27. Hair Peace Salon в удалённом доступе (руск.). Ultra-music.com (28 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
  28. а б "Онлайн-концерт: Hair Peace Salon" [Online-concert: Hair Peace Salon]. TUT.BY(руск.). 2010-12-04. Архівавана з арыгінала 2019-03-11. Праверана 2018-11-23.
  29. Hair Peace Salon выпусьціў джэнтэльмэнскі альбом (+спампаваць) . generation.by (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  30. Hair Peace Salon у аддаленым доступе . generation.by (29 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 29 October 2018.
  31. Чернухо, Александр. Hair Peace Salon выпустили альбом "Gentleman" (руск.). Ultra-music.com (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
  32. а б в г д Hair Peace Salon выпустили дебютный полноформатник (+скачать) (руск.). experty.by (22 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 13 лістапада 2018.
  33. а б Hair Peace Salon выдалі першы альбом за 14 гадоў існаваньня . Тузін Гітоў. mpby.ru (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  34. Минская группа «Hair Peace Salon» выпустила свой первый студийный сборник песен «Gentleman» (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  35. Hair Peace Salon презентует альбом, выпущенный полгода назад (руск.). Ultra-music.com (1 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 21 лістапада 2018.
  36. 4=3 (руск.). ГРАФФИТИ бар & клуб (23 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
  37. Borodatos, Vitaly (2012-10-07). В Репаблик джентлемены Hair Peace Salon наденут штаны [The gentlemen of Hair Peace Salon are going to wear pants in RE:PUBLIC] (відэа) (радыё)(руск.). Мінская вобласць: Минская волна. Event occurs at 2:18. Праверана 2018-12-14. Алег Вяль: „Мы да гэтага ішлі доўга, рыхтаваліся" {{cite AV media}}: Пададзена больш чым адно значэнне author-name-list parameters specified (даведка)
  38. Проект «СТАрт» (руск.)(недаступная спасылка). СТА Логистик. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  39. Hair Peace Salon і Ірэна Катвіцкая запісалі трэк пра адзінства (+Mp3-прэм’ера) . Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  40. Колесникова, Маша. Hair Peace Salon покажут "Джентельмена" широкой публике (руск.). Experty.by (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.
  41. Калеснікава, Маша. Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (+фота) . experty.by (12 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 12 November 2018.
  42. Hair Peace Salon (руск.)(недаступная спасылка). sta-logistic.by. Архівавана з першакрыніцы 21 March 2016. Праверана 15 November 2018.
  43. Калеснікава, Маша. Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (фотарэпартаж) . Будзьма беларусамі! (12 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.
  44. Шиманская, Алина. Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  45. Осокина, Ольга. В Бобруйске выступила группа «Hair Peace Salon» (руск.). Бобруйский курьер (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 10 красавіка 2019.
  46. С., А.. Hair Peace Salon выступили в Бобруйске (фото, видео) (недаступная спасылка). babruisk.by (27 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 12 снежня 2018.
  47. Калеснікава, Маша. Hair Peace Salon прапануюць старому вуху новае гучанне . Еўрапейскае радыё для Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.
  48. Радионов, Вячеслав. Концерты недели: Кен Хенсли, Avias, Morfe’, Zui (руск.). Ultra-music.com (14 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
  49. Сколько участников Hair Peace Salon нужно, чтобы взять интервью (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (21 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  50. Эксперименты от Hair Peace Salon (руск.). ГРАФФИТИ бар & клуб (12 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
  51. Радионов, Вячеслав. Анонсы недели: Brazzaville, AS/DS, [AMATORY, Akute, "Кассиопея"] (руск.). Ultra-music.com (10 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  52. Концерт Hair Peace Salon и Hummuskiss. Минск, 16 декабря 2012 (руск.). Ultra-music.com. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  53. Бобер, Татьяна; Шиманская, Алина. Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 лістапада 2018.
  54. Радионов, Вячеслав. Итоги розыгрыша билетов на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (руск.). Ultra-music.com (23 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  55. Кедо, Евгений. Акустика весны: куда катится фестиваль? (фотоотчет) (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  56. Калеснікава, Маша. "Акустыка вясны": іншыя інтанацыі для размовы з моладдзю (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  57. Радионов, Вячеслав. Весна начнётся с акустики (руск.). Ultra-music.com (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 5 студзеня 2019.
  58. Будкін, Сяргей; Ждановіч, Аляксандр. Вытанчаная акустыка ад Hair Peace Salon (фотарэпартаж). Будзьма беларусамі! (21 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  59. Зингер, Ольга. Презентуют местный музыкальный сборник (руск.). Інфа-Кур’ер (17 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 10 красавіка 2019.
  60. Зингер, Ольга. На презентации «ССК-2» пели про рай, поощряли гостей города и делали всё наоборот (руск.). Інфа-Кур’ер (24 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 10 красавіка 2019.
  61. Вечеринка «группа «Hair Peace Salon» (Минск)» - расписание, рецензия, фотография (руск.). today.kiev.ua. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2019. Праверана 11 мая 2019.
  62. Журавская, Антонина. Майские в Киеве: Пасхальные гуляния, День Победы, концерты, фестивали, выставки (ФОТО, ВИДЕО) (руск.). Новый День (1 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2019. Праверана 11 мая 2019.
  63. а б Подберезский, Дмитрий. Gentleman (руск.). ej.by (2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 9 снежня 2018.
  64. Малиновский, Илья. Hair Peace Salon: "Мечтаний или надежд на глобальную популярность у нас нет" (+фото) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. experty.by (30 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 13 лістапада 2018.
  65. Маліноўскі, Ілля. Hair Peace Salon: Мараў ці надзеяў на глабальную папулярнасць у нас няма . Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2015. Праверана 26 лістапада 2019.
  66. Майстар-кляс ад Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (3 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  67. а б Маша Калеснікава: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё). experty.by (24 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 11 лістапада 2018.
  68. а б Будкін, Сяргей. Сяргей Будкін: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё). experty.by (11 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 11 лістапада 2018.
  69. Ускоў, Юрась. Музычныя вынікі паўгоддзя: наперадзе «Срэбнае вяселле» . Наша Ніва (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 23 лютага 2020.
  70. а б Филимонов, Александр. Александр Филимонов (Россия): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год (руск.). Experty.by (9 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 11 November 2018.
  71. А хто там ідзе? Вынікі 2012 году . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  72. ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
  73. Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио) (руск.). experty.by (8 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 12 November 2018.
  74. Климов, Олег. Новые герои звукозаписи (руск.). СБ. Беларусь сегодня (1 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 2 лютага 2020.
  75. Филимонов, Александр. Заводы стаяць, адны гітарысты ў краіне (руск.). Lenta.ru  (руск.) (10 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 20 снежня 2018.
  76. Поплавская, Ася. Первую профессиональную музпремию получили Akute и «Ляписы». naviny.by (17 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 12 November 2018.
  77. Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) . Тузін Гітоў (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 20 лістапада 2018.
  78. Маліноўскі, Ілля. Пра што хіты англамоўных беларускіх рокераў . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.