Neue Zürcher Zeitung
Neue Zürcher Zeitung | |
---|---|
Арыгінальная назва |
ням.: Neue Zürcher Zeitung[1] |
Тып | штодзённая газета[d] |
Фармат | Berliner[d] |
Заснавальнік | Саламон Геснер |
Уладальнік | NZZ Mediengruppe[d] |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Eric Gujer[d][2] |
Заснавана | 1780 |
Мова | Swiss High German[d][1] |
Перыядычнасць | 1 суткі |
Галоўны офіс | |
ISSN | 0376-6829 |
Узнагароды |
прэмія Эразма[d] (1979) |
Вэб-сайт | nzz.ch (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Neue Zürcher Zeitung («Новая цюрыхская газета») (скар. NZZ) — буйная швейцарская нямецкамоўная штодзённая газета, якая выдаецца ў Цюрыху з 1780 года. Газета была заснавана Саламонам Геснерам пад назвай «Zürcher Zeitung», а сваю цяперашнюю назву носіць з 1821 года. «Neue Zürcher Zeitung» асвятляе сусветную палітыку, эканоміку і культуру. Палітычная арыентацыя — лібералізм, блізкі да праграмы Радыкальна-дэмакратычнай партыі. З 2002 года існуе нядзельны дадатак NZZ am Sonntag, якое носіць больш забаўляльны характар.
Газета адрозніваецца кансерватыўным дызайнам, які, за выключэннем адмовы ад гатычнага шрыфта, амаль не змяніўся з 1930-х. Каляровыя фатаграфіі ў газеце з’явіліся толькі ў 2000-х.
У 1979 годзе «Neue Zürcher Zeitung» разам з нямецкай газетай «Zeit» была ўзнагароджана прэміяй «Эразмус» за ўклад у еўрапейскую культуру.
У 2005 годзе ўсе нумары газеты, выпушчаныя за час яе існавання, былі аблічбаваны. У выніку быў створаны архіў з прыкладна двух мільёнаў малюнкаў аб’ёмам каля 70 тэрабайт. Аднак ён даступны толькі штату газеты.