Асьмір Бегавіч
Асьмір Бегавіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 198 см | |
Вага | 101 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эвэртан | |
Нумар | 31 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2010 2005 2006 2007 2008 2008 2009 2010—2015 2015—2017 2017—2021 2019 2020 2021—2023 2023—2024 2024— |
Портсмут → Лювіеруаз (арэнда) → Маклсьфілд Таўн (арэнда) → Борнмут (арэнда) → Ёвіл Таўн (арэнда) → Ёвіл Таўн (арэнда) → Іпсўіч Таўн (арэнда) Сток Сіці Чэлсі Борнмут → Карабах (арэнда) → Мілян (арэнда) Эвэртан Кўінз Парк Рэйнджарз Эвэртан |
11 (0) 2 (0) 3 (0) 8 (0) 2 (0) 14 (0) 6 (0) 160 (1) 19 (0) 109 (0) 10 (0) 2 (0) 4 (0) 45 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2009— | Босьнія і Герцагавіна | 63 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Асьмір Бегавіч (па-басьнійску: Asmir Begović; нарадзіўся 20 чэрвеня 1987 году, Трэбіне, СФР Югаславія) — басьнійскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу Эвэртан» і нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бегавіч падпісаў моладзевы кантракт з «Портсмутам» у 2003 годзе. За час знаходжаньня ў клюбе некалькі гадоў правёў у арэндах у клюбах «Лювіерус», «Маклсьфілд Таўн», «Борнмут» і «Ёвіл Таўн». 23 лістапада 2009 году Асьмір быў адкліканы назад у «Портсмут» з-за траўмы асноўнага брамніка клюбу, Дэйвіда Джэймза. Па вяртаньні ў клюб згуляў 15 мачтах падчас сэзону 2009—2010 гадоў.
На 1 лютага 2010 году Бегавіч падпісаў кантракт з клюбам «Сток Сіці» на чатыры з паловай гады. Трансфэр абыйшоўся «ганчарам» у 3,25 млн фунтаў[4]. Дэбютаваў у новым клюбе ў гульні супраць «Чэлсі» 25 красавіка 2010 году, замяніўшы траўмаванага Томаса Сёрэнсэна на 35-й хвіліне[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асьмір нейкі час правёў у складзе моладзевай зборнай Канады, бо разам з бацькамі зь дзесяці гадоў жыў у гэтай краіне. Таму меў намер выступаць за нацыянальную зборную гэтай краіны. Аднак 21 жніўня 2009 году Асьмір прыняў выклік у зборную Босьніі і Герцагавіны на матчы супраць зборнай Армэніі й Турэччыны. Аднак дэбютаваў толькі ў наступных матчы супраць зборнай Эстоніі[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2017
«Карабах»:
- Чэмпіён Азэрбайджану: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Asmir Begović // FBref (мн.)
- ^ а б в ASMIR BEGOVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Asmir Begovic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ "Stoke sign Portsmouth keeper Asmir Begovic". BBC Sport.
- ^ "Chelsea v Stoke". BBC Sport.
- ^ "Estonia v Bosnia-Herzegovina". Yahoo! Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Профіль на афіцыйным сайце Манчэстэр Сіці
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Босьніі і Герцагавіне
- Басьнійскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Босьніі і Герцагавіны
- Футбалісты клюбу «Портсмут»
- Футбалісты клюбу «Лювіеруаз» Ля-Лювіер
- Футбалісты клюбу «Маклсьфілд Таўн»
- Футбалісты клюбу «Борнмут»
- Футбалісты клюбу «Ёвіл Таўн»
- Футбалісты клюбу «Іпсўіч Таўн»
- Футбалісты клюбу «Сток Сіці»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Карабах» Агдам
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Эвэртан» Лівэрпул
- Футбалісты клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз»