Перайсьці да зьместу

Берасьцейская зямля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Берасьце́йшчына — гістарычная вобласьць у басэйне Заходняга Бугу і Нараву. Найбольшыя гарады: Бельск, Берасьце, Дарагічын, Камянец, Кобрынь, Мельнік.

З X ст. уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, з канца XI — у Тураўскім, зь сярэдзіны XII ст. — у Валынскім княстве, з пачатку XIV ст. у складзе Троцкага ваяводзтва ВКЛ. У 1566 створана Берасьцейскае ваяводзтва. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 г. — у складзе Расейскай імпэрыі. У 19201939 гг. — у Палескім ваяводзтве II Рэчы Паспалітай. З 1939 — у складзе Беларускай ССР. 19411944 — у складзе райсхкамісарыяту Ўкраіна. Пасьля вайны склала большасьць тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці БССР (цяпер — Рэспубліка Беларусь).