Перайсьці да зьместу

Бітва пад Зэльвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Зэльвай
Дата: 4-5 ліпеня 1792
Месца: Зэльва, брод на Зэльвянцы
Прычына: ахова адыходу літоўскіх сілаў
Вынік: перамога расейскага войска
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства ЛітоўскаеРасейская імпэрыя Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Міхал ЗабелаБарыс Мэльлін
Колькасьць
~ 7000 чалавек~ 6500 чалавек

Бі́тва пад Зэ́львай — бітва ў часе вайны Расеі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 4-5 ліпеня 1792 року.

Атрымаўшы паразу пад Мірам 10 чэрвеня 1792, літоўскі корпус пачаў адступленьне. 4 ліпеня атрад пяхоты (каля 1200 штыкоў) пад даводзтвам маёра Ведэльштэта на бродзе праз Зэльвянку сутыкнуўся з авангардам царскага войска. Пасьля кароткай бойкі атрад заняў брод і ўтрымліваў свае пазыцыі да зьмярканьня.

Увечары распачалася залева, і Міхал Забела загадаў разьбіць лягер ля ракі, палічыўшы, што благое надвор’е стрымае расейцаў. Наступным ранкам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, расейцы перагрупаваліся, пад дажджом пераправіліся праз раку і неспадзявана атакавалі літоўскае войска. Міхал Забела прыняў рашэньне адступаць.