Перайсьці да зьместу

Вадвіч (герб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб «Вадвіч»

«Вадвіч» (па-польску: Wadwicz) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся больш за 36 родаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.

Шчыт вэртыкальна падзелены на 2 часткі. У левым чырвоным полі знаходзіцца срэбная стронга, а ў правым срэбным полі — чырвоная стронга. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страўсавых пёраў.

Вядомы зь сярэдзіны XV стагодзьдзя. Пашыраўся ў Вялікім княстве Літоўскім пасьля Гарадзелькай уніі 1413 року.

Адамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Акушковічы, Анґліцкія, Анцэвічы, Барэйшы, Боскія, Вадвічы, Вандаловічы, Віруловічы, Воўчакі, Вэнславовічы, Вэнслаўскія, Вэнцлавовічы, Вэнцлаўскія, Камянецкія, Ладзяты, Лойбы, Мандыгерты, Мандыгірды, Мантыгерды, Мандыгірдавічы, Манкерскія, Мантыгірдавічы, Матыашэвічы, Монгірды, Мэнжыкі, Надажынскія, Нарушэвічы, Рашкевічы, Роскі, Роскія, Станкевічы, Станкоўскія, Станькоўскія.

Герб зьмяшчаў падскарбі вялікі літоўскі Крыштап Нарушэвіч у 1618—1631 гадах на манэтах ВКЛ. Двупенязь — 1620, 1621. Шэляг — 1618—1627, грош — 1625—1627, палтарак — 1619, 1620, 5 дукатаў — 1621, 1622, партугал (10 дукатаў) — 1621, 1622.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]