Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў
Выгляд
Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасьці, але ў адрозьненьне ад абраных артыкулаў усе патрабаваньні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпэдыі, добрыя артыкулы павінны быць:
- Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпэдыі, а не скапіяванымі аднекуль; мова й стыль напісаньня павінны быць на добрым узроўні і ня ўтрымліваць відавочных памылак.
- Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаваньні.
- Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзэнтатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасьць самых значных сьцьверджаньняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць сьпіс літаратуры і зноскі.
- Утрымліваць зноскі на крыніцы інфармацыі асноўных тэзісаў, фактаў, сьцьверджаньняў, якія могуць выклікаць недавер, а таксама ацэначных меркаваньняў па тэме артыкула.
- Нэўтральнымі: прадстаўляць меркаваньні справядліва і непрадузята.
- Стабільнымі: калі зьмест артыкула не зьяўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
- З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзінаў, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
- Структураванымі: мець добра структураваную герархію разьдзелаў.
- Мець выявы толькі зь ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі вольныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасьць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрам добрапрыстойнага выкарыстоўваньня.
- Закончанымі: ня ўтрымліваць яўна недапісаныя разьдзелы.
- Мець катэгорыі і інтэрвікі.
Што можа быць недапрацаваным:
- Часткі вялікай тэмы могуць быць ня цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
- Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасьці;
- Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
- Мова можа быць не да канца дасканалая.
Якасны зьмест:
Дапаможныя сродкі:
- Крытэры абраных артыкулаў
- Кандыдаты ў абраныя артыкулы
- Крытэры добрых артыкулаў
- Кандыдаты ў добрыя артыкулы
Зьвязаныя матэрыялы: